У Дні культуры Швецыі загучыць дуда, заспявае камерны хор, а гледачы застануцца «сам-насам з кліматам»

13.05.2011 - Новости

У Дні культуры Швецыі загучыць дуда, заспявае камерны хор, а гледачы застануцца «сам-насам з кліматам»

Сёлета Дні культуры Швецыі ў Беларусі запланаваныя на май-чэрвень. Традыцыйна на іх будуць прадстаўлены чатыры накірункі шведскай культуры – музыка, мастацтва, літаратура і кіно.

Сёлета Дні культуры Швецыі ў Беларусі запланаваныя на май-чэрвень. Традыцыйна на іх будуць прадстаўлены чатыры накірункі шведскай культуры – музыка, мастацтва, літаратура і кіно.

Культурны праект пачаўся з адкрыцця «Дударскага фэста» 13 мая. У яго межах з сольным канцэртам выступіў шведска-фінскі фольк-гурт Hedningarna, які выконвае сумесь электроннай і рок-музыкі з элементамі старадаўняй скандынаўскай народнай музыкі.

Пасля кароткага перапынку 17 мая ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выставы карыкатуры «Сам-насам з кліматам». Праект, удзельнікі якога разважаюць над прынцыпамі ўстойлівага развіцця грамадства і абмяркоўваюць экалагічныя праблемы сучаснасці ў жанры карыкатуры, стартаваў у верасні мінулага года ў Ісландыі і меў працяг у шэрагу выстаў на Балканах, Малайзіі, Сірыі, Латвіі і Расіі. У маі экспазіцыя праекту прыедзе ў Мінск. Выстава будзе адкрыта для наведвальнікаў да 11 чэрвеня.

1 чэрвеня ў 19 гадзін у Палацы культуры ветэранаў адбудзецца прэзентацыя сумеснага беларуска-шведскага літаратурна-музычнага праекта «Чара». Музыка і мастацкі кіраўнік аркестра WZ-Orkiestra Зміцер Вайцюшкевіч напісаў музыку на нерыфмаваныя вершы вядомых шведскіх паэтаў Катарыны Фростэнсан, Крыстофера Леандуэра, Кенэта Клемэтса і Барбру Ліндгрэн на беларускай мове ў перакладзе Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава і Дзмітрыя Плакса. 2 мая прэзентацыя дыска «Чара» адбылася ў Паўднёвым тэатры Стакгольма. «Для мяне праект своеасаблівы, – адзначае Зміцер Вайцюшкевіч. – Тэмы і вобразы шведскай паэзіі незвычайныя. Я даўно не займаўся такой творчасцю, бо звычайна беларуская паэзія – гэта рыфма. Тут давялося працаваць з нерыфмаванымі творамі. Мэта нашага праекта – зацікавіць людзей паэзіяй блізкіх і далёкіх суседзяў».

Наступнай падзеяй у Днях культуры Швецыі будуць X Шведска-беларускія чытанні, адкрыццё якіх адбудзецца 2 чэрвеня ў 18 гадзін ў актавай зале філалагічнага факультэта БДУ. 3 чэрвеня ўдзельнікі імпрэзы накіруюцца ў Пінск, дзе чытанні працягнуцца ў Палескім драматычным тэатры. А заключная частка мерапрыемства пройдзе 4 чэрвеня ў Брэсце ў Абласным цэнтры юнацкай творчасці. Шведскі бок будуць прадстаўляць Катарына Фростэнсан, Ула Лашму і Ульф Старк, ад Беларусі прымуць удзел літаратары Алесь Пашкевіч, Аксана Спрынчан, Усевалад Сцебурака. Вядучым чытанняў абраны вядомы беларускі бард Віктар Шалкевіч.

3 чэрвеня са Стакгольма у Мінск прыедзе камерны хор Святога Юханэса. Канцэрт адбудзецца ў 19.00 у Малой зале Белдзяржфілармоніі. 4 чэрвеня камерны хор прыедзе ў Полацк, дзе выступіць разам з мінскім хорам Concordia у канцэртнай зале Сафійскага сабора ў пяць гадзін вечара.

Завершацца Дні культуры Швецыі Фестывалем шведскага кіно, які пройдзе з 7 па 10 чэрвеня. Фестываль пачнецца меладрамай Фрэдрыка Эдфельта «Дзяўчынка». 8 чэрвеня гледачы ўбачаць дакументальны фільм рэжысёра Стэфана Ярла «Падпарадкаванне», 9 чэрвеня – драму «Добраахвотна-прымусова» Рубена Эстлунда. Апошняй стужкай фестываля стане меладрама «Сумнеўна» Марыі Блум. Паказ усіх фільмаў будзе адбывацца ў сталічным кінатэатры «Цэнтральны» ў 19.00.

«Дзякуючы Дням культуры Швецыі ствараюцца новыя праекты, наладжваюцца і працягваюцца музычныя і літаратурныя кантакты, перакладаюцца кнігі са шведскай мовы на беларускую і наадварот, – адзначае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. – Я спадзяюся, што сёлета беларусы будуць добра прадстаўлены на вераснёўскім кніжным кірмашы ў Гётэбургу. Але галоўнае – паміж нашымі краінамі ўсталёўваюцца чалавечыя кантакты».

 

Рубрики: Анонс

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах