https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пажэжынская зямля вядома сваёй багатай культурна-гістарычнай спадчынай. Нягледзячы на даволі вялікі маршрут, школьнікі не стаміліся, засталіся  бадзёрымі і задаволенымі.</p>

Пажэжынская зямля вядома сваёй багатай культурна-гістарычнай спадчынай. Менавіта гэты край і быў абраны ў рамках краязнаўчай экскурсіі месцам сяброўскай сустрэчы вучняў Пажэжынскай і Ланской школ. Кіраўнікамі экскурсіі былі настаўнік геаграфіі Пажэжынскай СШ Аляксандр Васільевіч Кардзялюк, настаўнік працы Ланской СШ Уладзімір Якаўлевіч Свідуновіч і метадыст дзіцяча-юнацкай станцыі турызму і краязнаўства Алена Сцяпанаўна Сіжук.

Сустрэліся школьнікі ля Дуба-Патрыярха (ўзрост гэтага дрэва 660 гадоў, вышыня 42 метры, дыяметр – 1,68 м). Кожны мог дакрануцца да гэтага волата і адчуць яго жыццёвую энергію. Тут жа пажэжынскія школьнікі арганізавалі для гасцей сяброўскае чаяпіцце. А потым вучні адправіліся ў дуброву Раматоўскую. Гэта сапраўды цікавае месца ля вёскі Старое Раматова, дзе на 4 гектарах расце чысты дубовы лес, узрост дрэў у якім больш за 100 гадоў.

Далей удзельнікаў экскурсіі чакала наведанне гісторыка-краязнаўчага музея Пажэжынскай СШ, дзе дзеці з задавальненнем знаёміліся з гісторыяй краю, тымі падзеямі, што адбываліся ў мірны час і ў гады вайны. Лагічным працягам знаёмства з гістарычным мінулым стала наведанне помніка ваеннай славы.
Шмат уражанняў у вучняў Ланской СШ засталося пасля наведання крынічкі, якая знаходзіцца ва ўрочышчы “Дыравіца”. Яны змаглі дакрануцца да чысцейшай вады, што выцякае з-пад карэнняў вольхі.

Завяршылася экскурсія наведаннем магілы ахвяр фашызму. Гэта месца ля вёскі Лешніца, дзе восенню 1942 года разам з іншымі была расстраляна сям’я абаронцы Брэсцкай крэпасці А. Кіжаватава. Ушанаваўшы памяць загінуўшых, дзеці яшчэ раз пагарталі старонкі гісторыі.

Нягледзячы на даволі вялікі маршрут, школьнікі не стаміліся, засталіся бадзёрымі і задаволенымі. Для многіх гэтыя цудоўныя мясціны нашай Маларытчыны сталі сапраўдным адкрыццём. Самае галоўнае, што засвоілі дзеці, – мы з’яўляемся гаспадарамі багатай і дзівоснай спадчыны, а таму павінны ўмець цаніць і берагчы гэтае багацце.

Генадзь ХОДАР, настаўнік гісторыі Пажэжынскай СШ ("Голас часу")

https://www.traditionrolex.com/8