https://www.traditionrolex.com/8
<p>Падчас паходу выхаднога   дня турысты ўзняліся на вышэйшую кропку Беларусі – гару Дзяржынскую.</p>
Велатурысты з Маладзечна і Чысці Маладзечанскага раёна ў пачатку мая здзейснілі падарожжа ў “Дудуткі” – гэта былі традыцыйныя “Вясеннія  старты”.

Сёмы год у пачатку мая чысцінскія турысты распачынаюць сезон паходам выхаднога дня. Сёлета за чатыры дні яны пераадолелі 220 кіламетраў па маршруце Чысць-Раманы-гара Дзяржынская-“Якуцкія горы”-Дудуткі-“Лінія Сталіна”-Чысць. Фінансавую падтрымку групе аказаў прафсаюз ААТ “Забудова”.

“Гэта новы для нас маршрут, хаця некаторыя старэйшыя турысты былі на вышэйшай кропцы Беларусі – гары Дзяржынскай – і ў парку актыўнага адпачынку “Якуцкія горы”. Так што цікава было ўсім удзельнікам паходу”, – расказаў у інтэрв’ю “РГ” кіраўнік групы Мікалай Чыркоў.

Найперш падарожнікаў цікавіў музей народнай творчасці і тэхналогій “Дудуткі”, але ўразілі і “Якуцкія горы”. Асабліва тым, што гаспадары дазволілі паставіць на паляне палаткі, карыстацца артэзіянскай вадой, прыбіральняй і не ўзялі за гэта грошы.

гора 2  

Турысты з Маладзечна і Чысці Маладзечанскага раёна падчас паходу выхаднога дня ўзняліся на вышэйшую кропку Беларусі – гару Дзяржынскую. Мікалай Чыркоў, Уладзімір Дзергачоў, Канстанцін Мірошнікаў, Сяргей Мірошнікаў, Святлана Маліноўская.

гора 1

Турысты стараліся не ехаць па шашы, выбіралі карацейшы шлях – па грунтавых, лясных дарогах. “Гэта было складаней: у лесе дарогі нярэдка залітыя вадой, заваленыя дрэвамі, – затое цікавей”, – патлумачыў Мікалай Чыркоў.

Святлана Цiшко ("Рэгіянальная газета")

Фота Аляксея Грыгаровiча.

https://www.traditionrolex.com/8