<p>Итак, всю прошедшую неделю участники акции «Белорусский детектив» искали ответ на вопрос, что написал князь Михал Клеофас Огинский российскому царю Александру I за год до войны 1812 года.</p>

Итак, всю прошедшую неделю участники акции «Белорусский детектив» искали ответ на вопрос, что написал князь Михал Клеофас Огинский российскому царю Александру I за год до войны 1812 года.

Мы рады, что число белорусских следопытов растет – число правильных ответов было еще больше, чем в деле №1. Поэтому экспертной комиссии было сложнее выбрать победителя, но все-таки самым полным и точным был признан ответ Игоря Савосько. Его расследование показало, что:

«15 (27) траўня 1811 г. граф Агінскі прадставіў цару запіску пра палітычную ролю і значэнне «польскага пытання» для Расеі і Францыі. Граф Агінскі раіў апярэдзіць Напалеона ў яго плане аднаўлення Польшчы і адзначаў, што «ліцвінам было б радасна насіць імя свайго краю і карыстацца тым жа самым правам, якое захавана ў Расеі калмыкам, казакам, фінам і іншым плямёнам».

22 кастрычніка (3 лістапада) 1811 г. М.К.Агінскі падаў Аляксандру І пісьмо з праектам указу аб новай арганізацыі заходніх губерняў, у якім утрымліваўся падрабязны план дзяржаўна-адміністрацыйнага ўладкавання ВКЛ. Ён уключаў 11 асноўных палажэнняў самастойнасці княства. Магчыма, М.К.Агінскі быў толькі асноўным рэдактарам гэтага пісьмовага праекта, а галоўную ролю ў яго падрыхтоўцы адыгралі Ф.К.Друцкі-Любецкі, Казімір і Людвіг Плятэры, Тамаш Ваўжэцкі. Асноўныя прапановы групоўкі М.К.Агінскага зводзіліся да ажыццяўлення наступных мерапрыемстваў:

1) утварэнне з Гарадзенскай, Віленскай, Менскай, Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай, Валынскай губ., Беластоцкай вобл. і Тарнопальскай акругі асобнай правінцыі пад назвай «Вялікае Княства Літоўскае» са сталіцай у Вільні і пад кіраваннем імператарскага намесніка;

2) для кіравання ВКЛ утварыць у Пецярбургу пры імператары Літоўскую канцылярыю пад кіраўніцтвам статс-сакратара аднаго з міністраў, а ў Вільні – Адміністрацыйную раду на чале з намеснікам;

3) прызнанне Статута ВКЛ 1588 г. грамадзянскім законапалажэннем, а польскай мовы – мовай справаводства;

4) стварэнне ў Вільні Вярхоўнага безапеляцыйнага трыбуналу ў якасці апошняй інстанцыі для вырашэння ўсіх цывільных і крымінальных справаў;

5) замяшчэнне пасадаў у дзяржаўным кіраванні толькі ўраджэнцамі ВКЛ;

6) выдзяленне сродкаў на народную адукацыю і ўтрыманне навучальных установаў за кошт розных галінаў грамадскіх даходаў;

7) поўная роўнасць ліцвінаў у падаткаабкладанні і спосабах спагнання падаткаў з іншымі губернямі імперыі».

Мы поздравляем Игоря с победой и благодарим всех участников, приславших свои ответы. Также напоминаем, что портал TIO.BY совместно с туристической компанией «Страна замков» продолжает проект под названием «Белорусский детектив: по следам истории». Новые загадочные «дела» скоро вновь появятся на нашем портале. Следите за новостями и участвуйте в конкурсе!