https://www.traditionrolex.com/8
<p>1 ліпеня ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці пачаў  працу валанцёрскі летнік «Крэўская вунія-2011», паведамляе TUT.BY.  Летнік арганізаваны мясцовым дабрачынным фондам «Крэўскі замак». Кожны  ахвочы ў любы зручны час можа далучыцца да працы летніка і такім чынам  паспрыяць добраўпарадкаванню тэрыторыі вакол адной з турыстычных  адметнасцяў Беларусі.</p>

1 ліпеня ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці пачаў працу валанцёрскі летнік «Крэўская вунія-2011», паведамляе TUT.BY. Летнік арганізаваны мясцовым дабрачынным фондам «Крэўскі замак». Кожны ахвочы ў любы зручны час можа далучыцца да працы летніка і такім чынам паспрыяць добраўпарадкаванню тэрыторыі вакол адной з турыстычных адметнасцяў Беларусі.

Акрамя таго праграма летніка прадугледжвае рэгенерацыю старых крэўскіх могілак, вывучэнне стану забудовы Крэва, збор вуснай гісторыі, майстра-класы. З 18 па 31 ліпеня падчас летніка адбудуцца археалагічныя раскопкі з удзелам спецыялістаў з Інстытута гісторыі НАН Беларусі. 

13-14 жніўня валанцёры, месцічы і госці вёскі стануць удзельнікамі рэгіянальнага фестывалю «Крэўскі кірмаш», які сумясціць фальклёрныя традыцыі Беларусі і сучасныя авангардныя плыні мастацтва. Падчас фестывалю выступяць сярэднявечны шэльмоўскі тэатр «ДыГрыза» і гурты «Квецень», «Князь Мышкін», «Нагуаль», «Рацыянальная дыета», «Святкі», «Фолкінэры», Hoha-band, The Silicon, прагучаць вершы, пройдуць фотавыставы і плэнэры. Ахвочыя здолеюць наведаць майстар-класы па народных танцах, гульнях і спевах. Паралельна адбудзецца рамесніцкі кірмаш і кірмаш спажывецкіх тавараў.
Месца пражывання валанцёраў – намётавы «гарадок».
Летнік працягнецца да 15 жніўня.

Замовіць анкету валанцёра летніка можна, напісаўшы на kreuskizamak@gmail.com.

Па пытаннях удзелу ў летніку і фестывалі звяртацца:
Рыгор Шабека, кіраўнік летніка – 8 029 761 0220.
Вольга Кастрамінава, дырэктар фонда «Крэўскі замак» – 8 (029) 551-333-5.
У сацыяльных сетках: суполка «Крэўскі замак».

 

https://www.traditionrolex.com/8