Турмаршрут па неаліце

29.07.2011 - Новости

Турмаршрут па неаліце

Кіраўніцтва Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, па словах аспіранта Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алега Ткачова, зацікаўлена ў стварэнні новага археалагічнага музея.
Кіраўніцтва Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, па словах аспіранта Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алега Ткачова, зацікаўлена ў стварэнні новага, на гэты раз археалагічнага музея.

Алег Ткачоў, кіраўнік археалагічных раскопак у Белавежскай пушчы, паведаміў "КУЛЬТУРЕ", што археолагі тут працуюць з 2007 года. Адшуканага за гэты час дастаткова, каб здзівіць любога турыста.

Гэтымі днямі экспедыцыя зноў шчыруе ў басейне ракі Лясная Правая, ля вёсак Белая і Камянюкі. За пяць гадоў тут, як распавядае кіраўнік раскопак, знойдзена каля 30 артэфактаў позняга каменнага веку, неаліта, і пачатку бронзавага. Месцы раскопак знаходзяцца ледзь не на турыстычных маршрутах лепшай рэкламы для яшчэ большага ажыўлення апошніх і не прыдумаць.

Сабраны ўнікальны матэрыял так званых прыпяцка-нёманскай і ўласна нёманскай культуры: адмысловая кераміка, крамянёвы інвентар. Невялічкая частка артэфактаў экспануецца ў музеі прыроды Белавежскай пушчы. Таму стварэнне археалагічнага музея, па меркаванні Алега Ткачова, справа выключна важная. А пакуль на старажытных пушчанскіх землях працягваюцца археалагічныя шурфоўкі.

Дарэчы, у Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтва" працуе выстаўка "Белавежа-2009". Нагадаем, у жніўні 2009-га для групы айчынных мастакоў у Белавежскай пушчы быў арганізаваны мастацкі пленэр. Базай для творцаў была вёска Камянюкі Камянецкага раёна. Але ім давялося папрацаваць у розных кутках і на Берасцейшчыне, і на Гродзеншчыне. Падставай для правядзення пленэру стаў юбілей 600-годдзе надання пушчы статуса прыроднага запаведніка. Тэмамі для мастакоў Алеся Грышкевіча, Міколы Купавы, Васіля Касцючэнкі, Кастуся Качана, Алеся Сушы, Юрася Хілько, Пятра Шарыпы, Жанны Чыстай, Аксаны Гайдуковіч, Леаніда Радзько, Ігара Скавародкі, Лукаша Левандоўскага, Янкі Рамановіча, Аляксея Сарокіна сталі ўнікальная прырода і расліны, фауна запаведнага лесу, пушчанскія ўрочышчы, помнікі архітэктуры.

Яўген РАГІН

Рубрики: Акции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах