https://www.traditionrolex.com/8
<p>21-23 ліпеня ў в.Каралі Мастоўскага раёна праходзіў абласны маладзёжны турыстычны злёт, сёлета прымеркаваны да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у ім прынялі 19 каманд з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.</p>

Як паведамляе "Бераставiцкая газета":

21-23 ліпеня ў в.Каралі Мастоўскага раёна праходзіў абласны маладзёжны турыстычны злёт, сёлета прымеркаваны да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у ім прынялі 19 каманд з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.

Каманда – пераможца раённага турзлёту з СВК “Малабераставіцкі элітгас”, якая прадстаўляла Бераставіччыну, удзельнічала ў абласных спаборніцтвах ужо другі раз. І ў параўнанні з мінулагоднім вынікам яна значна павысіла свой узровень: паднялася з дзясятага месца на другое. Вялікая заслуга ў гэтым інструктара – метадыста па фізічнай культуры і спорту СВК “Малабераставіцкі элітгас” Анатолія Пашкевіча, які здолеў сабраць дружную і зацікаўленую каманду і падрыхтаваць яе да належнага выступлення. А яшчэ, несумненна, сваю ролю адыграла і падтрымка каманды старшынёй СВК “Малабераставіцкі элітгас” А.П.Коханавым: матэрыяльная дапамога, выдзяленне транспарту і абсталяванне лагера – таксама важная састаўляючая ўдалага выступлення.

За ўвесь час правядзення абласнога маладзёжнага турыстычнага злёту гэта першы выхад каманды з Бераставіцкага раёна ў прызёры. І няхай да перамогі трохі не хапіла, тым не менш, радасці нашых землякоў гэта не азмрочыла. Яны ўступілі толькі камандзе са Шчучынскага раёна, трэцяе прызавое месца дасталася мастаўчанам.

Як паведаміла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама А.У.Ігнатовіч, акрамя другога агульнакаманднага месца малабераставіцкія “турысты” прывезлі з сабою яшчэ 5 грамат, атрыманых у асобных відах спаборніцтваў. Яны занялі два трэціх месца (у распілоўцы бервяна і дартсе), другое месца ў перацягванні каната і, што самае прыемнае, атрымалі два першых месца – за конкурсы патрыятычнай песні і “Быт турыста”.

IMG_18111

Дыпломы, кубак і медалі, а таксама падарункі ад Беларускага народнага страхавога пенсіённага фонду яшчэ доўга будуць напамінаць нашым удзельнікам турзлёту аб трох яркіх днях цікавых спаборніцтваў, новых сустрэч, знаёмстваў і непаўторных уражанняў, якія не змагло сапсаваць нават не зусім спрыяльнае для турыстычнага злёту надвор’е.

Ірына МІКЛАШ

https://www.traditionrolex.com/8