https://www.traditionrolex.com/8
<p>Жители района и экологи бьют тревогу.</p>

Як паведамляе "Савецкае Палессе":

“Ва ўрочышчы Грады, паблізу ракі Выдранка, з правага боку аўтадарогі Ганцавічы — Лунінец, растуць два дубы-прыгажуны, — паведаміў па тэлефоне ў рэдакцыю жыхар в. Люсіна Канстанцін Занька. — Дык вось чыясьці “разумная” галава дадумалася зрабіць вакол іх загон для ўтрымання кароў. А ці ведаеце вы, даруйце за выслоўе, — там, дзе карова аправіцца, ніякае дрэва на працягу 100 гадоў не вырасце? Ды і на дарослыя насаджэнні мачавіна ўплывае адмоўна — могуць засохнуць”, — хваляваўся чалавек.

Хваляванне нашага чытача перадалося і нам, і мы выехалі на месца, балазе ад Ганцавіч гэта зусім недалёка.

І сапраўды: адразу за мастом праз Выдранку, непадалёк ад меліярацыйнага канала, стаяць два векавыя дубы, якія акальцоўвае зроблены з таўшчэзных жэрдак загон, за якім шчыльным гуртом стаялі каровы. Вытаптаны капытамі яшчэ нядаўна зялёны газон пад іх нагамі ператварыўся ў гразкае месіва, шчодра здобранае мачой жывёлы. У тым, што яна адмоўна дзейнічае на дрэвы, няцяжка было пераканацца з першага позірку: лісце на дубах абмякла, а месцамі нават пажоўкла — вынік уздзеяння аміяку, які ўтрымліваецца ў мачы кароў, на каранёвую сістэму лясных волатаў. Калі тэрмінова не ўбраць адсюль загон, то дубы чакае незайздросны лёс — яны сапраўды могуць засохнуць.

Гэтую асцярогу нашага чытача падзяляе і галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Іокіш. “Так, — сказаў ён, — дрэвы могуць загінуць. Загон трэба тэрмінова ўбраць”.

Такая бяздумнасць спецыялістаў заатэхнічнай службы СВК “Бярозавец” (менавіта гэтая гаспадарка размясціла пад дубамі статак) здзіўляе: побач — дзясяткі гектараў пашы, на якой можна без шкоды размясціць загон! Дык не!

На пытанне: “Чаму размясцілі загон у гэтым месцы?” — адказ даў адзін з работнікаў “Бярозаўца”: “Тут каровам добра, бо яны заўсёды ў цяньку, і павець будаваць не трэба…”

А вось тое, што размяшчэнне загона ў такім месцы негатыўна адбіваецца на навакольным асяроддзі, яго не хвалюе, як і спецыялістаў і кіраўніцтва СВК “Бярозавец”. Можа, прыродаахоўнікі прымусяць іх пахвалявацца? Пачакаем…

Канстанцін КАНСТАНЦІНАЎ

Скот

https://www.traditionrolex.com/8