https://www.traditionrolex.com/8
<p>Да ўдзелу ў свяце арганізатары запрашаюць  майстроў народнай  творчасці, калектывы мастацкай самадзейнасці і ўсіх,  хто жадае цікава і  змястоўна правесці гэты дзень.</p>

Традыцыйны фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў” пройдзе ў суботу 6 жніўня ў мястэчку Залессе.

Да ўдзелу ў свяце арганізатары запрашаюць майстроў народнай творчасці, калектывы мастацкай самадзейнасці і ўсіх, хто жадае цікава і змястоўна правесці гэты дзень.

На фестывалі госці змогуць набыць вырабы мясцовых майстроў, пакаштаваць стравы залескіх гаспадынь, пачаставацца напоямі і адварамі народнай кухні, падсілкавацца салам, яйкамі, поліўкай.

Будзе таксама магчымасць паглядзець выступленні мясцовых калектываў мастацкай  самадзейнасці і сольных выканаўцаў, а таксама гасцей з Польшчы (этнаграфічны калектыў “Цаглінкі”), Масквы (фальклорны гурт “Кірмаш”), Віцебска (калектыў мастацкай самадзейнасці “Віцебскаблгаз”) і суседніх Жодзішкаў (гурт песні і танца “Вечарынка” Жодзішкаўскага Дома культуры).

Жыхары Залесся запросяць гасцей на свае імправізаваныя падворкі.

Пачатак свята ў 12.00.

Источник: "Рэгіянальная газета"

https://www.traditionrolex.com/8