На возеры Вечалле можна пракаціцца на катамаране, водных лыжах і «банане»

05.08.2011 - Новости

На возеры Вечалле можна пракаціцца на катамаране, водных лыжах і «банане»

У гэтым годзе былы трэнер, майстар спорту па водных лыжах Ігар Лешчанка атрымаў пасведчанне прадпрымальніка і наладзіў пракат плавальных сродкаў

Як паведамляе "Патрыёт":

Напэўна, няма такога чалавека, які б не любіў лета. Усе мы з нецярпеннем чакаем цёплых летніх дзянькоў, каб адпачыць і набрацца сіл на цэлы год. Калі раней сапраўдным адпачынкам лічылася паездка на мора, то зараз многія людзі аддаюць перавагу адпачынку на радзіме, тым больш што на Ушаччыне ёсць багаты патэнцыял для гэтага. Так лічыць і індывідуальны прадпрымальнік Ігар Віктаравіч Лешчанка.

У гэтым годзе былы трэнер, майстар спорту па водных лыжах атрымаў пасведчанне прадпрымальніка і зараз наладзіў пракат плавальных сродкаў на возеры Вечалле.

– Шчыра кажучы, не чакаў, што так лёгка ўдасца ажыццявіць задуманае і заняцца гэтай справай. Думаў, што пры рэгістрацыі такога віду дзейнасці ўзнікнуць праблемы, але калі звярнуўся ў райвыканкам, то зразумеў, што памыляўся, – гаворыць І.Лешчанка.

Незанятых ніш у прадпрымальніцтве ў нашым раёне хапае, таму і ідуць насустрач тым, хто хоча рэалізоўваць ідэі, якія адначасова служаць і развіццю раёна.

Так, з пачатку лета ва ўшачан і гасцей з’явіўся шанс разнастаіць свой адпачынак і набрацца станоўчых эмоцый. Вы можаце расслабіцца, павольна пракаціўшыся на катамаране ці грабной лодцы па Вечаллі, калі ж павольнасць не для вас, ёсць магчымасць пранесціся па возеры на маторнай лодцы. Ну а калі вы экстрэмал – вам таксама сюды. Зарад энергіі і бадзёрасці ад катання на водных лыжах, воднай дошцы і вейкбордзе вам забяспечаны. Калі ж вы не ўмееце, але хацелі б паспрабаваць на іх пракаціцца, вас абавязкова навучаць: было б жаданне. Ігара Віктаравіча ведаюць менавіта як вопытнага трэнера па водных лыжах, які многім прывіў захапленне гэтым відам спорту, выхаваў кагорту спартсменаў. Ды і разгарнуў сваю дзейнасць сёлета не столькі дзеля заробку, а найперш каб займацца любімай справай.

Той, хто бываў на моры, пэўна, ведае і бачыў, як адпачываючыя выстройваюцца ў чэргі, каб за немалыя грошы атрымаць порцыю адрэналіну, пракаціўшыся на “банане”. Дык вось, цяпер гэта можна зрабіць і на нашым Вечаллі. У пералік пракату плавальных сродкаў уваходзіць і такі від.
 А колькі каштуе такое задавальненне? – пацікавіцеся вы. Цэны на пракат умераныя, і, як гаворыць сам прадпрымальнік, ніжэйшых ужо нідзе няма. Так, напрыклад, адзін час катання на катамаране для двух чалавек каштуе 10 тысяч рублёў, на маторнай лодцы – 15 тысяч, такі ж кошт і на “банане”, а адчуванні ад катання не горшыя, чым на моры.

Многія ўшачане ўжо ацанілі такі від адпачынку, аднак ажыятажу ў раёне водналыжнай базы, як чакалася, не назіраецца. Дарэчы, па жаданні кліентаў і па папярэдняй заяўцы магчымы выезд і на іншыя азёры Ушацкага раёна, дзе не забаронена выкарыстанне маторных лодак.

В.ПОЛАЗАВА

Рубрики: Активный Туризм Инфраструктура

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах