https://www.traditionrolex.com/8
<p>Кулінарны фэст, свята-конкурс страў палескай кухні пройдзе ў гэтым годзе 12-13 жніўня 2011 года ў Моталі</p>

Кулінарны фэст, свята-конкурс страў палескай кухні, які ўзяў пачатак у 2008 годзе на Іванаўскай зямлі і стаў пераможцам у намінацыі "Событие. Праздник года" у Рэспубліканскім конкурсе "Пазнай Беларусь", пройдзе ў гэтым годзе 12-13 жніўня 2011 года ў Моталі.  

У гэтым годзе разам з традыцыйнымі мерапрыемствамі, якія спадабаліся і запомніліся прысутным, будзе праведзены дзіцячы фестываль, пройдзе дэфіле-карнавал кулінарных вырабаў, адзення кулінараў, перад прысутнымі выступяць самадзейныя калектывы з Польшы, Расіі і Украіны, а таксама Іванаўшчыны. Гасцям будзе прапанавана змястоўная экскурсійная праграма па раёну, прысутныя могуць наведаць дом першага Прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана і іншыя.

 

 

ПРАГРАМА

правядзення чацвёртага міжнароднага фестывалю "Мотальскія прысмакі"

12 – 13 жніўня аг. Моталь

12 жніўня

12.00 - 14.00 - сустрэча гасцей фестывалю

14.00 - 17.00 - гала-канцэрт дзіцячых калектываў на цэнтральнай плошчы "Ад прадзедаў, дзядоў нам засталася спадчына"

14.30 - 16.00 - прэс-канферэнцыя "Традыцыі продкаў – аснова захавання самабытнасці палескага краю" (сельскі Дом культуры)

17.00 - наведванне доміка Хаіма Вейцмана. Канцэрт яўрэйскай дыяспары г. Мінск

17.30 - падвядзенне вынікаў дзіцячага свята

20.30 - 24.00 - тэатралізаванае прадстаўленне на цэнтральнай плошчы "Мотальскія пацехі"

13 жніўня

09.00– 18.00 - працуюць гандлёвыя рады, дзіцячая пляцоўка "Вясёлкавая хатка", выставы школы бандарства, народнай творчасці, выстава-продаж сувенірнай прадукцыі ;

09.00– 10.00 - сустрэча і рэгістрацыя гасцей;

10.00– 10.50 - знаёмства з работай "Горада майстроў", агляд фестывальнай пляцоўкі, дэгустацыя страў "Бабуліна кухня" і "Мотальскія гаспадыні";

11.00– 13.30 - урачыстае адкрыццё фестывалю. Тэатралізаванае прадстаўленне "Маталяне запрашаюць гасцей";

Далей у праграме святочныя мерапрыемствы:

  • дэфіле-карнавал кулінарных вырабаў;
  • выступленне самадзейных калектываў раёна, а таксама калектываў з Польшчы, Расіі і Украіны;
  • наведванне дома–музея Хаіма Вейцмана;
  • дэгустацыя страў мотальскай кухні;
  • дэфіле адзення на цэнтральнай плошчы;
  • гульнёвыя праграмы для гледачоў і выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці ;
  • канцэрт ансамбля "Асалода";

18.00– 19.00 - урачыстае закрыццё фестывалю;

19.00– 20.00 - гала-канцэрт гасцявых калектываў;

20.00– 21.30 - канцэрт зорак беларускай эстрады;

21.30– 21.40- святочны феерверк;

21.40 – 24.00- канцэрт выканаўцаў Іванаўскага раёна, танцавальная праграма "У гасцях у маталян"

https://www.traditionrolex.com/8