https://www.traditionrolex.com/8
<p>Мужчыны ў дзелавых касцюмах і жанчыны на абцасах пераселі на скутары</p>

Мы прывыклі бачыць фестывалі байкераў, таму здаецца, што скутарысты толькі зрэдку ездзяць па горадзе. Аднак арганізатар фестываля Алег Карцаў кажа, у Беларусі зараз каля 15 тысяч мотаролераў. І скутар-клуб – адзін з найстарэйшых – арганізаваны 11 год таму. Па меркаванні спадара Карцава, многія ўладальнікі скутараў пакуль не асацыююць сябе з асобнай субкультурай. “Наша мерапрыемства накіравана на тое, каб гэтыя людзі аб’ядноўваліся паміж сабой, каб у горадзе з’яўлялася больш скутарыстаў. Бо гэта сапраўды не проста вельмі зручны сродак перасоўвання, але і пэўная філасофія", – кажа ён.

Як праходзіў фэст – у нашым фотарэпартажы.

1

Некаторыя ўдзельнікі абралі касцюм рыцара.

 

2

Самаму малодшаму ўдзельніку фэста ўсяго сем год.

 

3

Год таму ў такіх самых строях маладыя на скутэрах спраўлялі вяселле.

 

5

Шлем – абавязковы атрыбут скутарыста, нават калі хочацца апрануць кацялок.

6

І сабака на скутары!

 

7

Хто сказаў, што на абцасах нельга кіраваць?

 

8

Фотажурналіст Антон Матолька дзякуючы скутару паспявае паўсюль.

 

9

У чаканні спадарожніка.

 

10

Для тых, хто хоча пракаціцца на крылах анёла.

 

16

Фестываль зацікавіў нават бабулек.

 

17

Алег Карцаў пачынае марафон па Мінску.

 

18

Калона накіроўваецца ў цэнтр.

 

Агулам больш за сто скутараў паўдзельнічала ў фестывалі. Удзельнікі паказалі сябе гораду, а таксама прадэманстравалі тэхніку ў парку імя Горкага. Там, дарэчы, прайшоў яшчэ і канцэрт.

"Горад нас заўважыў, – падсумаваў спадар Карцаў. – І гэта значыць, што наступным разам нас будзе яшчэ больш!"

https://www.traditionrolex.com/8