<p>Для гэтай базы больш пасуе назва  «Квітнеючая паляна»</p>

Як паведамляе «Нарачанская зара»:

Сярод лесу размясцілася база адпачынку «Сасновы бор», якая належыць Беларускаму рэспубліканскаму ўнітарнаму страхавому прадпрыемству «Белдзяржстрах». Але для гэтай базы больш пасуе назва «Квітнеючая паляна». З ранняй вясны да позняй восені тэрыторыя агульнай плошчай амаль два гектары бы райскі куточак патанае ў кветках. Вялі­кую ўвагу тут надаюць добраўпарадкаванню тэрыторыі. Газоны акуратна пакошаны. Кветнікі, дэкаратыўныя дрэвы і кусты, альтанкі, пешаходныя дарожкі, малыя архітэктурныя збудаванні усё гэта надае базе непаўторны выгляд.

База разлічана на адначасовы прыём 50 чалавек. Адпачываючым прапануюцца 2- і 3-месныя нумары. Для іх паслуг халадзільнік, тэлевізар, расказвае дырэктар Т.П. Шам. А прыязджаюць да нас на адпачынак з розных куточкаў Беларусі: з Брэста і Магілёва, Гомеля і Гродна... Прычым той, хто хоць раз пабываў у нас, зноў імкнецца сюды прыехаць.

 Чым жа прывабліваеце лю­дзей? Блізка ня­ма возера, навокал лес…

У нас чыстае гаючае лясное паветра. Знаходзімся ўдалечыні ад аўтадарогі, таму толькі тут можна па-сапраўднаму адпачыць ад гарадской мітусні і шуму, пабыць, як кажуць, блі­жэй да прыроды. Што датычыць возера, то і тут ня­ма ніякіх праблем. Во­зім людзей на пляж на возера Нарач. Яны загараюць, купаюцца, плаваюць на лодках і катамаранах, якія там маем. Многія адпачываючыя выказваюць жаданне атрымаць тое або ін­шае лячэнне ў здраўніцах курорта, наведаць басейн. Гэта пытанне таксама вырашаецца: штодзённа аўтобус дастаўляе іх у санаторыі «Белая Русь», «Нарачанскі бераг», «Прыазёрны». Арганізо­ў­ваем экскурсійныя паездкі на страусіную ферму, у Паставы, на Бла­кітныя азёры і ў іншыя месцы, кажа Таццяна Паўлаўна. Сумаваць не даводзіцца. Ла­дзім сумесныя вечары адпачынку з іншымі здраўніцамі курорта. А тое, што побач лес,  гэта таксама някепска. Многія едуць дамоў, стварыўшы сабе запас ягад і грыбоў.

Уразілі чысціня і парадак, што панавалі навокал. Тут абсталяваны спецыяльныя месцы, дзе можна пасмажыць шашлык. Не сумуюць і аматары рыбалкі. Два рукатворныя вадаёмы, дзе во­дзіцца ры­ба, задавальняюць іх запыты. Для аматараў актыўнага адпачынку сучасны тэнісны корт са штучным па­крыццём, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі, пляцоўка для міні-футбола, настольны тэ­ніс, більярд. Напракат можна ўзяць веласіпеды, іншы спартыўны рыштунак. Рэгулярна свае паслугі прапануе лазня. Многія прыязджаюць на адпачынак сем’ямі. Таму для дзяцей зманціраваны арэлі, ёсць пясочніцы і г.д.

Вырашылі пагутарыць з адпачываючымі, паслухаць іх меркаванні.

Мы шосты год наведваемся сюды. Ездзілі ў іншыя здраўніцы, за мяжу, былі на поўдні. Добра, зразумела, усюды. Але, скажу шчыра, Егіпет і «Сасновы бор» вось дзе па-сапраўднаму можна адпачыць,  кажа Валерый Міхайлавіч Асіповіч з Маладзечна.

Падобныя выказванні чуў і ад іншых адпачываючых. Лю­дзі вельмі задаволены.

З мая па верасень база поўнасцю загружана. А чым займаецеся зі­мой?  пытаюся ў дырэктара.

Сапраўды, база працуе сезонна. Але гэта не азначае, што зімой тут не бывае адпачываючых. Рэгулярна праводзяцца туры выхаднога дня. У нас хапае лы­жаў і канькоў. Таму зімовы адпачынак таксама цікавы і непаўторны. Больш таго, тут ла­дзяцца спартакіяды,  чую ў адказ.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ