https://www.traditionrolex.com/8
<p>Ярка-сіні трохпавярховы катэдж на вул. Мазырскай змяшчае да 40 турыстаў.</p>

Ідэя стварэння хостэлу належыць двум маладым людзям  Уладзіміру Рамановічу і Сяргею Чарняку. Іх аб'ядноўвае ініцыятыва «Панскі дом», якой належыць адкрыццё першага хостэлу ў Беларусі ў Віцебску, а таксама творчы падыход да вядзення бізнэсу.

За 20 дзён яны здолелі з катэджа савецкага тыпу зрабіць утульны еўрапейскі домік. Госці могуць размяшчацца ў пакоях па два, пяць і дзевяць чалавек. У хостэле ёсць агульная кухня і гасцёўня, дзе размешчаныя тэлевізар, сінтэзатар, настольныя гульні і паліцы для кніг і дыскаў. Уладальнікі ўжо вызначылі кошт пражывання €8,5 за суткі і €65 за месяц. «Мы разлічваем, што да нас таксама захочуць засяліцца студэнты, якім не далі інтэрнат ад універсітэту, кажа Уладзімір Рамановіч.  Пасля 10 дзён пражывання мы прадастаўляем кліентам выгадныя зніжкі».

У хостэле таксама ёсць лазня і міні-басейн, месца для барбекю, настольны футбол і тэніс, паркоўка для аўтамабіляў і ровараў.

Першыя два паверхі дома жылыя, на трэцім паверсе памяшканне для імпрэзаў і выстаў. «Мы плануем, што хостэл таксама стане месцам сустрэчы творчай інтэлігенцыі ў Мінску. Тут будуць выступаць музыкі, праходзіць мастацкія выставы»,  кажа дырэктар.

У асноўным уладальнікі разлічваюць на маладзёвую аўдыторыю. У першыя дні ў хостэле былі турысты з Расіі, Латвіі і Балівіі. «Зацікавіць беларусаў хостэлам складаней, кажа Сяргей Чарняк. У людзей яшчэ шмат стэрэатыпаў, яны не ўяўляюць, што такое хостэл. «Як так пяць чалавек у адным пакоі?», «чаму няма абслугоўваючага персанала?»  вось такія пытанні задаюць. Мы плануем гэтыя стэрэатыпы змяніць. І пачынаць будзем з дзяржаўных устаноў».

Па словах уладальнікаў, яны актыўна наладжваюць сувязі з турыстычнымі кампаніямі і дзяржаўнымі арганізацыямі. «З прыватнікамі працаваць прасцей, бо яны ўмеюць лічыць свае грошы, кажа дырэктар Уладзімір Рамановіч.  Тыдзень таму мы размаўлялі з Цэнтрам фізічнага выхавання моладзі ў Мінску, дык кіраўніцтва ўсё спрабавала высветліць, што гэта за гасцініца ў нас, дзе аховы няма, недастаткова абслугоўваючага персаналу і г.д. Хоць яны пагаджаліся, што нашы цэны сапраўды эканамічныя, але паколькі мы прыватнікі, да нас яны паставіліся з насцярогай».

Па словах першых кліентаў, інфармацыю пра хостэл «Jazz in Minsk» яны знайшлі ў інтэрнэце. Учора яны таксама прысутнічалі на прэзентацыйнай вечарыне. Як гэта было  у нашым фотарэпартажы.

 

DSC_0400

Сярод будынкаў на вуліцы Мазырскай хостэл выдзяляецца ярка-сіняй афарбоўкай.

DSC_0404

Назва новага хостэла «Jazz in Minsk». Першы хостэл у Беларусі называўся «Jazz in Vicebsk».

DSC_0415

Дырэктар Уладзімір Рамановіч сустракае першых гасцей.

DSC_0428

Так выглядае стандартны пакой на пяць месцаў.

DSC_0468

Уладальнікі найперш разлічваюць на маладзёвую аўдыторыю.

DSC_0438

Першая музычнай вечарына адбылася ўжо на адкрыцці.

DSC_0471

Госці хостэла арганізавалі сапраўднае спаборніцтва па настольным футболе.

DSC_0456

У дзень прэзентацыі хостэла ўсе наведвальнікі змаглі застацца на ноч. «Адчуйце атмасферу нашага дома»,  прапанавалі гаспадары.

https://www.traditionrolex.com/8