https://www.traditionrolex.com/8
<p>Беларускі бард, акцёр і шоумэн вярнуўся з вакацыяў на Сонечным Беразе.</p>

 

Беларускі бард і акцёр вярнуўся з вакацыяў на Сонечным Беразе, там ён адпачываў 10 дзён.

Спадар Шалкевіч распавядае, што ў Балгарыю сёлета патрапіў упершыню. «Дагэтуль мы вельмі часта ездзілі ў Крым – у Кактэбель – я люблю горныя мясцовасці». Гэтым разам Шалкевіч адправіўся на адпачынак, скарыстаўшыся паслугамі гарадзенскай турыстычнай фірмы.

У Балгарыі яго найбольш уразіла нацыянальная кухня. «Яшчэ нідзе я не спрабаваў такога смакоцця: свежыя салаты, рыбныя стравы, – пералічвае ён. – Шлягер балгарскага стала – страва, якая называецца «Цаца» – гэта дробная рыба, пасмажаная ў алеі».

А вось балгарскія віна, па меркаванні барда, – на аматара. «Мне больш падабаюцца венгерскія, але і балгарскія нядрэнныя. Можна піць, як вадзічку», – жартуе ён.

У Балгарыю спадар Шалкевіч ехаў праз Румынію: «Мяне вельмі ўразіла гэта краіна. Часта можна пачуць, што яна вельмі бедная і не развітая, але гэта не так. Я ўбачыў, што Румынія сапраўды змянілася. Напрыклад, там шмат мадэрновых цэркваў».

Сярод дадатковых плюсаў Балгарыі Віктар адзначае ветлівы і добразычлівы народ, а таксама адсутнасць моўнага бар’еру – балгары цудоўна разумеюць па-руску. На пытанне, ці з’яўляецца гэта краіна дарагім курортам для беларусаў, Віктар Шалкевіч адзначае: «Адпачынак у Балгарыі лічаць дарагім толькі тыя, хто яшчэ ў Чарнагорыі не быў! Балгарыя ў гэты крызісны час вельмі добры варыянт для беларускіх турыстаў. Па кішэні, як кажуць».

https://www.traditionrolex.com/8