У цэнтры Мінска можа з'явіцца «Калідор вечнасці» з люстэрак

19.08.2011 - Новости

У цэнтры Мінска можа з'явіцца «Калідор вечнасці» з люстэрак

Учора адбылася прэзентацыя вынікаў конкурса "Арт-горад", які праводзіў Інстытут імя Гётэ

Учора адбылася прэзентацыя вынікаў конкурса «Арт-горад» які праводзіў Інстытут імя Гётэ.

Праект стартаваў летась. Тады нямецкія і беларускій дызайнеры і архітэктары расказвалі пачаткоўцам, што такое публічнае мастацтва і як нетрывіяльна можна ўпрыгожыць наш горад. Практычныя заданні  навучэнцы выконвалі у Мемарыяльным музеі імя Азгура. Мяркуецца, што ў хуткім часе менавіта гэтаму музею ў распараджэнне адыйдзе плошча Сімона Балівара, што размяшчаецца ў цэнтры Мінска. Менавіта таму дырэктар музея Аксана Багданава прапанавала абраць гэтую пляцоўку для рэалізацыі персанальных праектаў.

На суд журы прыйшло 12 аўтарскіх прац. Ад учора макеты задумак прэзентуюцца на адмысловай выставе ў Інстытуце Гёта. Паглядзець на іх можна будзе да канца верасня. І паглядзець насамрэч ёсць на што.

DSC_0523

Сярод гледачоў было шмат маладых дызайнераў

Наталля Пагаранская, якая заняла трэцяе месца. прапаноўвала раставіць на плошчы чырвоныя дзверы. Па ідэі аўтаркі, гэта дапамагло б людзям адчуць крытэрыі адкрытасці і закрытасці і сваю ролю ў гэтых працэсах.

DSC_0575

Наталля Пагаранская

Андрэй Бусел, які заняў другое месца, прапанаваў інсталяцыю з жывымі кветкамі сланечніка. На макеце бачна, што гэта спраўды магло б ажывіць парк. Прычым аўтар распрацаваў асаблівы план рассадкі раслінаў – зверху ён нагадвае сферычную фігуру.

А перамогу атрымаў 22-гадовы студэнт Аляксанд Кудрашоў. Ягоная конкурсная праца «Калідор вечнасці»  – інсталяцыя ў выглядзе люстэрка, якое вось-вось рассыплецца. Аўтар лічыць, што гэта дапаможа людзям задумацца пра вечнасці. Пра тое, што ў вечнасці застануцца толькі прырода і чалавек з ягонымі шчырымі пачуццямі і думкамі.

DSC_0581

Алясксандр Кудрашоў і дырэктар Інстытута імя Гётэ Франк Баўман

Па меркаванні скульптара і выкладчыка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Паўла Вайніцкага, усе канкурсанты змаглі ўлавіць сэнс паняцця публічнае мастацтва, якое закладалася ў канцэпцыю конкурса. «У Мінску вельмі шмат бронзавых манументальных статуяў альбо нейкіх нязграбных жывёлінак-статуй – гэта не стварае ніякага пазітыўнага эфекту ні на гледачоў, ні на імідж горада ў цэлым. Публічнае мастацтва накіравана на камунікацыю з гледачом – на ягоныя эмоцыі, пачуцці, роздумы. І менавіта такога мастацтва вельмі моцна не хапае беларускай сталіцы». – лічыць ён.

DSC_0563 

Павел Вайніцкі з удзельніцай конкурса

Ягоную думку падзяляе і пераможца конкурса Аляксандр Кудрашоў. «Сучасная архітэктура Мінска вельмі агрэсіўна ўпісваецца ў гістарычнае мінулае. Напрыклад, гмах, які зараз узводзяць у Траецкім прамесці... Гэта цалкам абсурдная ідэя – парушаюцца элементарныя маштабы прапорцыі. Калі казаць пра скульптуру, то таксама шмат недапрацовак. Напрыклад, помнік Францыску Скарыну ля Нацыянальнай бібліятэкі. Сама па сабе скульптура добрая, але побач з такім аб'ектам яна губляецца, не глядзіцца наогул». – кажа суразмоўца.

Па ўмовах конкурсу праект-пераможца павінны ажыццявіць у парку Сымона Балівара. Усё фінансаванне на сябе бярэ нямецкі бок – каля 10 тысяч еўра. Аднак перш-наперш трэба атрымаць на гэта дазвол мясцовых уладаў. На прэзентацыі прысутнічаў старшыня ўпраўлення добраўпарадкавання і гарадскога дызайна Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Аляксандр Андрончык. Вось як ён пракаментаваў перспектывы з'яўлення новага дызайнерскага аб'екта ў сталіцы: «Ёсць пэўная працэдура ўзгаднення ўсталявання новых аб'ектаў у горадзе. Інакш кожны жадаючы стваіў бы, што хацеў, на свой густ. Думаю, з гэтага мала што добрага магло б атрымацца. Таму арганізатары гэтага конкурса павінны сабраць адпаведныя дакументы, звярнуцца ў Мінгарвыканкам і ва ўстаноўленым парадку чакаць рашэнне ўладаў».

DSC_0541 

Аляксандр Адрончык

Станоўчага рашэння чакаюць і гледачы – тыя, каму неабыякавы сучасны выгляд Мінска, тыя, хто акрамя бабулі з семкамі ля Камароўкі і паненкі ў капелюшы ля вакзала, хочуць убачыць новыя дызайнерскія ідэі – энэргічныя, арыгінальныя і непадобныя да цяперашняй гарадской сульптуры, якая пераняла ідэі сацыялізму і вельмі марудна рухаецца наперад.

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

19.08.2011 18:06
Anonymous
ответить

Вряд ли молодым дизайнерам дадут что-то сделать, пока у нас придворный скульптор Жбанов, будут устанавливать городские статуи на тему сельской жизни...
Аватар

19.08.2011 18:19
Anonymous
ответить

В Европе очень много оригинальных скульптур. В центре Берлина, например, ступенчатый памятник погибшим от террора фашистов... В Беларуси ведь тоже этой войне очень много внимания уделяется, но памятники такие убогие, ничем не отличаются от того, что создавали 50 лет назад
Аватар

19.08.2011 18:26
Anonymous
ответить

это только у нас такое может быть - немцы готовы финансировать проект, за свои деньги все провели, андрончика, кстати, в жюри пригласили, а он - власти будут решать еще. да этот деятель в мингорисполкоме только за оформление клумб может отвечать! это у них и называется дизайном города

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах