<p>Па запрашэнні МЗС Беларусі яна прыме ўдзел у фестывалі “Памяці Мікалая Набокава”</p>

Па запрашэнні Міністэрства замежных спраў Беларусі яна прыме ўдзел у фестывалі “Памяці Мікалая Набокава”.

Як адзначылі ў прэсавай службе, для ўдзелу ў фестывалі ў якасці ганаровых гасцей запрошаны таксама княгіня Ірэна Антуанэта Станіслава і яе дачка Алівія Фуртвэнглер з мужам. Усе яны з’яўляюцца прамымі нашчадкамі сям’і Святаполк-Мірскіх, якія да 1939 года валодалі Мірскім замкам.
Іх нашчадкаў чакаюць ужо заўтра ў новым атэлі, які два месяцы таму размясціўся ў Мірскім замку. Як паведаміла мэнэджэр Людміла Шчаглова, атэль карыстаецца вялікім попытам у турыстаў. “Па выходных няма вольных месцаў. Асноўныя госці – рускія, таксама нумары і рэстарацыю часта арэндуюць на вяселлі”. Сярод вядомых гасцей прыгадваюць Аляксандра Іванова, Эдуарда Хіля, Эдуарда Ханка, якія ўдзельнічалі ў праекце "Канцэрты ў Мірскім замку".

Самы танны нумар у замку каштуе 450 тыс. руб – класа камфорт, клас люкс пацягне на 600 тыс. руб., 800 тыс. руб. – двухузроўневы нумар. Для князёўны і яе сваякоў рыхтуюць самыя шыкоўныя апартаменты.

Госці прабудуць у Беларусі тры дні. За гэты час яны наведаюць фестываль "Памяці Мікалая Набокава", а таксама ацэняць новы атэль і рэканструкцыю замка наогул. Адправяцца на экскурсію і ў Нясвіж. Варта адзначыць, што Князёўна Марыя Святаполк-Мірская ўжо двойчы – у 2001 і 2003 гг. – была ў Беларусі па запрашэнні былога амбасадара Беларусі ў Велікабрытаніі Уладзіміра Шчаснага. Яна асабіста перадала сямейны архіў Нацыянальнаму мастацкаму музею, філіялам якога з'яўляўся цяпер Мірскі замак.

Дарэчы, сусветна вядомы кампазітар Мікалай Набокаў, у гонар якога ладзяць фэст, нарадзіўся непадалёк, у Любчы. Ён быў стрыечным братам рускага пісьменніка Уладзіміра Набокава і сваяком Святаполк-Мірскіх.


Ініцыятарамі правядзення фестывалю, які плануецца зрабіць штогадовым, выступаюць Нацыянальная камісія Беларусі па справах ЮНЕСКА і Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.