https://www.traditionrolex.com/8
<div class="b-news_biginfo">За сем месяцаў гэтага года ў Мінску асвоена менш за 40% сродкаў, выдзеленых на будаўніцтва аб’ектаў аховы здароўя, фізкультуры і спорту</div>

За сем месяцаў гэтага года ў Мінску асвоена менш за 40% сродкаў, выдзеленых на будаўніцтва аб’ектаў аховы здароўя, фізкультуры і спорту, перадае БелаПАН.

У плане спорта бюджэтнае фінансаванне сёлета  накіроўваецца на мадэрнізацыю наступных аб’ектаў: будаўніцтва шматпрофільнай спартыўнай залы па гульнявых відах спорту Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, вучэбна-трэніровачнага цэнтра фрыстайла, спартыўнага комплексу Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы, лёгкаатлетычнага манежа і плавальнага басейна Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры. Работы на аб’ектах вядуцца ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі і своечасова аплачваюцца з бюджэту. Рэалізацыя ўсіх гэтых праектаў разлічана да 2012–2013 гадоў.

Будаўніцтва інтэрната на 600 месцаў Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву і другая чарга пашырэння матэрыяльна-тэхнічнай базы Палаца тэніса павінны быць завершаныя да канца 2011 года. На 1 жніўня запланаваны на год аб’ём інвестыцый на гэтых аб’ектах асвоены напалову.

https://www.traditionrolex.com/8