https://www.traditionrolex.com/8
<p>Усё залежыць ад змен у палітычным, эканамічным і сацыяльным жыцці Беларусі</p>

На выхадных у Ракаве сустрэліся прадстаўнікі няўрадавых арганізацый Беларусі, каб абмеркаваць, якія захады мусіць зрабіць наша краіна на шляху па спрашчэнні візавых адносін з Еўрапейскім саюзам. Па меркаванні палітолага Дзяніса Мельянцова, калі дазволяць палітычныя ўмовы, спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісія паміж нашымі краінамі могуць быць завершаныя на працягу 1–1,5 гадоў. Вядома, што ў лютым Рада ЕС даручыла Еўракамісіі распачаць перамовы з Беларуссю па заключэнні дамовы аб візавай фасілітыцыі і рэадмісіі. Але на сёння гэтыя перамовы так і не пачаліся. Распавядае дырэктар офіса  «За дэмакратычную Беларусь» у Брусэлі Вольга Стужынская: «Еўракамісія падрыхтавала ліст да беларускіх улад з запрашэннем да перамоў, але з Мінску вось ужо паўгода няма ніяйкай рэакцыі. Працэс лібералізацыі візавага рэжыму можа ажыццяўляцца толькі тады, калі партнёры дэманструюць зацікаўленасць, палітычную волю ў гэтым, а беларускі бок пакуль адмоўчваецца». Эксперт звяртае ўвагу на тое, што астатнія краіны, якія ўваходзяць ва Усходняе партнёрства – Украіна, Грузія, Малдова, Арменія і Азербайджан, – больш актыўна лабіруюць свае інтарэсы на прасторах Еўропы – адмена або зніжэнне коштаў на візы для грамадзян ЕЗ, барацьба з гандлем людзьмі, абарона правоў чалавека, эканамічныя і палітычныя дасягненні. Беларусь у гэтым плане пакуль займае апошнія пазіцыі.

На сустрэчы прысутнічалі таксама эксперты з Македоніі. Два гады таму ўрад гэтай краіны дасягнуў пагаднення з ЕС па безвізавым рэжыме перасячэння мяжы. Вывучаючы беларускае пытанне, выканаўчы дырэктар Цэнтра вывучэння палітыкі CRPM Марыя Рыстэка прыйшла да высновы, што сярод слабых бакоў моцна выдзяляецца адсутнасць дыскусіі ў беларускім урадзе і грамадстве па візавым пытанні, а таксама дрэнна налажаная камунікацыя паміж уладамі і НГА.  «Каб вырашэнне пытання прасунулася наперад, важна даследаваць эканамічныя перспектывы двухбаковай адмены віз і для беларусаў, і для грамадзян Еўрасаюза. Развіццё турызма і чэмпіянат света па хакеі, які пройдзе ў Мінску ў 2014 годзе, – станоўчыя аргументы для прыняцця рашэння», – лічыць яна.

Сярод плюсаў эксперты таксама адзначаюць тэхнічную падрыхтаванасць беларускага боку да безвізавага рэжыму. «Біяметрычныя пашпарты і ідэнтыфікацыйныя карткі ўжо распрацаваныя. У плане барацьбы з гандлем людзьмі ў Беларусі таксама добрыя паказчыкі, – кажа старшыня Рэспубліканскага Саюза турыстычных арганізацыяй Аляксандр Мірскі. – Самая асноўная праблема – адсутнасць палітычнай волі з боку чыноўнікаў. За адмену віз выступае Міністэрства культуры і Міністэрства спорта і турызма. Найбольш актыўна супраціўляецца Міністэрства замежных справаў – яны зарабляюць на візах грошы, таму не хочуць адмяняць іх для турыстаў і гасцей, што прыязджаюць у Беларусь. Неадназначная пазіцыя ў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўнага памежнага камітэта і Міністэрства ўнутраных спраў. Яны не адмаўляюць безвізавы рэжым, але і не з’яўляюцца актыўнымі прыхільнікамі перамен». Спадар Мірскі разам з калегамі настойвае на тым, што асноўным штуршком да бязвізавых адносін з ЕС павінна стаць лібералізацыя візавай палітыкі з боку беларускіх улад. «Для грамадзян ЕС трэба зрабіць візы бясплатнымі ці хаця б панізіць на іх кошт. Працэдура атрымання візы таксама мусіць быць максімальна спрошчана, калі мы зацікаўленыя павялічыць колькасць замежных турыстаў», – адзначыў суразмоўца.

https://www.traditionrolex.com/8