https://www.traditionrolex.com/8
<p>Асобна праводзіўся конкурс турыстычнага быту. У   час свайго знаходжання ў лесе маладыя турысты павінны былі не нанесці   шкоду прыродзе</p>

Как сообщает  «Патрыёт» (Ушачы):

У Віцебскай вобласці турыстычны злёт моладзі стаў ужо традыцыйным, ён збліжае людзей і дае магчымасць раскрыць сябе. У гэтым годзе турзлёт праходзіў паблізу пасёлка Ула на беразе Заходняй Дзвіны.

На працягу трох дзён наша каманда з 20 чалавек змагалася за перамогу ў пяці відах спартыўных спаборніцтваў і пяці конкурсах. Таксама ў праграму турзлёту ўвайшло ўрачыстае ўскладанне кветак і вянкоў да помніка загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны воінам. 

У турысцка-прыкладным мнагабор’і наша каманда заняла 10-е месца, у спаборніцтвах па тэхніцы воднага турызму ўдзельнічалі С.Ціханёнак і А.Крывапушчана, якія на двухмеснай байдарцы прайшлі 8 перашкод і ў выніку саступілі толькі тром самым моцным камандам з Віцебска, Полацка і Наваполацка.

У тэхніцы горна-пешаходнага турызму нашы ўдзельнікі В. Лось, М. Міхейка, А. Бараніч, У. Шнітко, І. Міхейка, А. Грысюк не ўклаліся ў кантрольны час, але дапусцілі мінімум памылак.

У конкурсе мастацкай самадзейнасці мы прадставілі візітную картку, дзе расказалі і праспявалі пра славутыя і прыгожыя мясціны, традыцыі нашага раёна. Нязменным акампаніятарам у час турзлётаў з’яўляецца А. Кузьмін, які не толькі грае на гітары, але і спявае, складае вершы. Ён, а таксама А. Шалак і В. Раманоўская аформілі сценгазету, якая вылучалася мастацкай выразнасцю і турыстычным гумарам.

турслёт1

Асобна праводзіўся конкурс турыстычнага быту. На працягу трох дзён журы сачыла за парадкам у лагеры і нават за станам ям для бытавых адходаў. У час свайго знаходжання ў лесе маладыя турысты павінны былі не нанесці шкоду прыродзе. Дзякуючы адказным адносінам членаў нашай каманды заўваг ад журы мы не атрымалі.

У выніку каманда нашага раёна заняла 13-е месца сярод 20 каманд-удзельніц, але мы не адчайваемся і будзем рыхтавацца да наступнага маладзёжнага турзлёту. Усім удзельнікам гэтага цікавага мерапрыемства хочацца выказаць удзячнасць і пажадаць далейшых поспехаў!

Н. ГАРДЗІЁНАК

https://www.traditionrolex.com/8