https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пры будаўніцтве новага жылога дома ў гістарычнай частцы  Полацка  археолагі натыкнуліся на рэшткі Бернардзінскага манастыра, у  якім 500  гадоў таму назад вывучаў латынь Францыск Скарына</p>

Як паедамляе газета " Витьбичи":

Не так даўно пры будаўніцтве новага жылога дома ў гістарычнай частцы Полацка археолагі натыкнуліся на рэшткі Бернардзінскага манастыра, у якім 500 гадоў таму назад вывучаў латынь Францыск Скарына.

Гэта ўнікальная знаходка, якую шукалі некалькі дзесяцігоддзяў. Арыенцірам служылі толькі фрэска XVI стагоддзя і мноства апісанняў манастыра. Аднак нездарма гавораць, што ўсяму свой час. Ён і настаў, калі перад пабудовай дома ў гістарычнай частцы старажытнага горада праводзіўся так званы археалагічны нагляд. Цяпер можна з упэўненасцю сцвярджаць, што манахі-бернардзінцы жылі непадалёк ад Сафійскага сабора, на тэрыторыі прыватнага сектара Запалоцце, які ў XVI стагоддзі насіў назву вуліцы Вялікай.

Большая частка фундамента жылога корпусу Бернардзінскага манастыра, на жаль, знаходзіцца пад прыватнымі дамамі, таму далейшыя работы распачаць не давялося. Аднак нават тыя артэфакты, якія ўдалося адшукаць падчас раскопак манастыра, спаленага Іванам Грозным, парадавалі вучоных. Гэта пячная кафля, што дазваляе зразумець, як нямецкія майстры навучалі тагачасных месцічаў ганчарнай справе. Знойдзена, да таго ж, 500 разнастайных рэчаў з керамікі.

Артэфакты перададзены ў нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-заказнік, дзе іх можна пабачыць. А на карце старажытнага горада з’явілася яшчэ адно месца, дзе адчуваецца подых даўніны.

Таццяна ІВАНОЎСКАЯ

https://www.traditionrolex.com/8