https://www.traditionrolex.com/8
<p>Захапляльным быў і атракцыён «Ліфт», які наладзіў аддзел спорту і   турызму райвыканкама. Узняцца над Замкавай гарой на канатах на вышыню 15–20 метраў, некалькі хвілін палюбавацца наваколлем Браслава, а затым   раптоўна ўпасці ўніз і пры гэтым не дакрануцца да зямлі – гэта здорава!</p>

Як паведамляе «Браслаўская звязда»:

Па законе дыялектыкі колькасць павінна пераходзіць у якасць. Менавіта пра гэта ўспаміналася на нядзельным кірмашы народных рамёстваў, які сёлета праводзіўся ў чацвёрты раз. Адметнай рысай стала і тое, што арганізатары свята змянілі яго месцараспалажэнне. Калі ў папярэднія гады і гэтым летам кірмаш праходзіў у двары ля Дома рамёстваў, то ў гэты раз – на Замкавай гары.

Здавалася, што і сонечнае надвор’е, і ўсе фарбы надыходзячай восені садзейнічалі добраму настрою і ўдзельнікаў кірмашу, і яго наведвальнікаў. У свяце народных рамёстваў прынялі ўдзел 30 умельцаў Браслаўшчыны, а таксама госці з Верхнядзвінскага і Глыбоцкага раёнаў.

Наведала кірмаш і раённае кіраўніцтва. Старшыня райвыканкама Пётр Гішкелюк звярнуўся да прысутных з прывітальнымі словамі і адзначыў важнасць такога мерапрыемства. Затым ён уручыў Ганаровую грамату народнаму майстру па лозапляценні Уладзіміру Лук’янцу і ўдзячнасці лепшым майстрам.

Акрамя традыцыйных майстар-класаў, выстаў, на заключным кірмашы года было і шмат чаго іншага. Так, браслаўскія пчаляры арганізавалі свой «Мядовы кірмаш». Фёдар Еўдакімаў, Яўген Міцкевіч і Мікалай Субота наладзілі выставу-продаж прадукцыі са сваіх пчальнікоў. Якіх толькі сартоў мёду яны ні прапаноўвалі наведвальнікам – і «Летні», і «Лугавы», і «Грэчневы», і «Ліпавы». Іх можна было не толькі купіць, а і пачаставацца салодкімі ласункамі, што асабліва падабалася наведвальнікам кірмашу. А Ф. Еўдакімаў да таго ж яшчэ і частаваў гасцей беларускай медавухай.

Захапляльным быў і атракцыён «Ліфт», які наладзіў аддзел спорту і турызму райвыканкама. Узняцца над Замкавай гарой на канатах на вышыню 15–20 метраў, некалькі хвілін палюбавацца наваколлем Браслава, а затым раптоўна ўпасці ўніз і пры гэтым не дакрануцца да зямлі – гэта здорава! Паверце, праверыў на сабе і нават паспеў зрабіць некалькі здымкаў з панарамай усяго свята.

Прыемным дапаўненнем кірмашу стаў удзел у ім мясцовага хлебазавода і райпа, якія радавалі сваімі выпечкамі і прысмакамі.

Амаль цэлы дзень гучалі на Замкавай гары людскія галасы. І, здаецца, святам засталіся задаволены ўсе: арганізатары, удзельнікі і гледачы.

Аляксандр Азевіч

https://www.traditionrolex.com/8