https://www.traditionrolex.com/8
<p>Агучаны вынікі пракурорскіх праверак па выкананні заканадаўства ў сферы аховы гістарычнай спадчыны</p>

На мінулым тыдні начальнік упраўлення за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Генеральнай пракуратуры Павел Радзівонаў распавёў пра тое, што ў ліпен–жніўні былі праведзены праверкі на гістарычных аб’ектах у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а таксама выбарачная праверка ў Мінску.

«У дадзеных заходніх рэгіёнах устаноўлены сур'ёзныя парушэнні, звязаныя з аховай гісторыка-культурнай спадчыны. Канкрэтныя службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, прынятыя меры па захаванасці аб'ектаў, якія ўяўляюць гістарычную каштоўнасць. Таксама пракуратура разглядае пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па фактах парушэння заканадаўства пры рэстаўрацыі адной з цэркваў у Брэсцкай вобласці», - паведамляе Генпракуратура. У Мінску правяраючыя наведалі кварталы ў раёне вуліц Інтэрнацыянальнай, Камсамольскай і Рэвалюцыйнай. Высветлілася, што вялікая частка рэкламы на фасадах гістарычна каштоўных будынкаў размешчана незаконна. «Уласнікі і рэкламшчыкі не атрымлівалі для гэтага адпаведных узгадненняў ў Мінгарвыканкаме і Міністэрстве культуры. У выніку было складзена 19 адміністрацыйных пратаколаў, 6 з якіх цяпер разглядаюцца ў судах. Частка рэкламы ў гэтым раёне горада ўжо дэмантаваная», - утрымліваецца ў афіцыйнай заяве.

Па меркаванні старшыні таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча, такія праверкі маюць толькі фармальны характар. «Складваецца ўражанне, што для нашых чыноўнікаў  асноўная нашая праблема – вонкавая рэклама. Тое што руйнуюць аўтэнтычныя помнікі і на іх месцы з'яўляюцца сучасныя будынкі, якія не адпавядаюць ні заканадаўству, ні горадабудаўнічым рэгламентам – на гэта ўлады не звяртаюць увагу, хоць вядома, што ўсё гэта адбываецца толькі па «добраслаўленню» пэўнага кола чыноўнікаў і асобаў ад навукі, але Генпракуратуры нашай гэта чамусьці не цікава».

church450_d65

Свята-Крыжаўздвіжанская царква 1838 г. у Гошчаве да рэканструкцыі

 img_2369s780607

... і падчас рэканструкцыі

Спадар Астаповіч звяртае ўвагу на тое, што ў вёсцы Гошчава Івацэвіцкана раёна драўляную царкву «перарабілі» пад сучасную так, што складана пазнаць у ёй архітэктурны помнік XIX стагоддзя. «Але дагэтуль ніхто не прыцягнуты да адказнасці. І праваслаўныя святары па ўсёй краіне працягваюць свавольныя рэканструкцыі, якія парушаюць дзейснае заканадаўства», – адзначае эксперт.

https://www.traditionrolex.com/8