7 мая 2014 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Доме-музеі І з'езда РСДРП» пачне працу выстава «Сектар»

06.05.2014 - Новости

7 мая 2014 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Доме-музеі І з'езда РСДРП» пачне працу выстава «Сектар»

Спартыўны заўзятар (балельшчык) – не проста аматар таго ці іншага віду спорту, гэта чалавек беззапаветна адданы сваёй любімай камандзе або нацыянальнай зборнай. Для кожнага заўзятара яго клуб – як маленькая краіна, са сваім гербам, сцягам і нават гімнам, а сам ён – яе грамадзянін і патрыёт, паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

 

 

Хто быў ці былі першыя балельшчыкі, гісторыя замоўчвае. Цалкам верагодна, што яны з’явіліся, як толькі першыя каманды ўдарылі па мячы або скрыжавалі клюшкі. Ужо тады яны, фанаты, сталі горача перажываць і падтрымліваць сваіх любімцаў, верачы ў іх поспех.

На працягу дзесяцігоддзяў, разам з развіццём спартыўных гульняў, развівалася і культура падтрымкі каманд і нацыянальных зборных. Сцягі, шалікі, песні, гімны – без гэтага цяпер не магчыма сабе ўявіць ні адзін спартыўны матч або турнір. Фанаты сталі часткай не толькі жыцця любой каманды, але і часткай спартыўнага арганізма ў цэлым, а іх гісторыя – часткай ўсеагульнай спартыўнай гісторыі, у тым ліку і беларускай.

Акрамя тэмы фанатаў (атрыбутыка, фотаздымкі і інш.), на выставе будуць прадстаўлены прадметы (форма, праграмкі і інш.), якія адносяцца да перыяду станаўлення незалежнага спорту (футбола ў прыватнасці) Беларусі пачынаючы з 90-х гадоў. Менавіта 90-я сталі новым пунктам адліку ў гісторыі беларускага спорту.

Таксама асобнай экспазіцыяй будзе прадстаўлена тэматыка «Дынама»  як самага паспяховага спартыўна-фізкультурнага таварыства за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Менавіта поспех футбалістаў «Дынама» ў 1982 годзе прадвызначыў далейшае развіццё фан-руху ў нашай краіне, а стадыён «Дынама» стаў своеасаблівым нацыянальным спартыўна-культурным брэндам.

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах