https://www.traditionrolex.com/8
<p>Праект  разлічаны на сямейных наведвальнікаў, бацькоў з дзецьмі, якія  прыйшлі ў  музей не ў складзе экскурсійнай групы, а самастойна</p>

Как сообщает

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае прыняць удзел у цікавым праекце літаратурных музеяў г.Мінска «Сямейнае падарожжа» «Музейныя хованкі», які пачнецца з 17 верасня і будзе працягвацца па 20 лістапада кожную суботу ў час працы музея.

Праект разлічаны на сямейных наведвальнікаў, бацькоў з дзецьмі, якія прыйшлі ў музей не ў складзе экскурсійнай групы, а самастойна.

Форма правядзення- самастойнае падарожжа па экспазіцыі з інтэрактыўным пуцяводнікам «Звычайныя рэчы незвычайнага чалавека».

Пуцяводнік напоўнены цікавымі заданнямі, малюнкамі, гісторыямі і падказкамі. Пад час падарожжа наведвальнік навучыцца бачыць незвычайнае, здавалася б, у зусім звычайных і такіх знаёмых рэчах, упэўніцца, што музей, быццам скрыня з сакрэтам, захоўвае свае таямніцы, якія раскрываюцца толькі самым дапытлівым хлопчыкам і дзяўчынкам.

Працавітая і нястомная пчолка Жу-жа будзе нязменным сябрам у пошуках музейных таямніц у Літаратурным музеі Петруся Броўкі. Пасля падарожжа хлопчыкі і дзяўчынкі атрымаюць унікальную магчымасць ператварыцца на некаторы час ў сапраўдную пчолку; апрануўшыся ў спецыяльныя касцюмы пчолак - сфатаграфавацца на добрую згадку аб цікавым падарожжы па музею.
Удзельнікі праекта павінны прайсці ўвесь маршрут - пяць літаратурных музеяў, каб атрымаць дыплом нястомнага падарожніка. Завершыцца праект абраннем з ліку ўдзельнікаў пераможцаў, якія і атрымаюць галоўны прыз.

Тэлефон для даведак: 227 27 50

P.S. Телесюжет - Литературные музеи столицы устроили «игру в прятки».

https://www.traditionrolex.com/8