https://www.traditionrolex.com/8
<p>Конік з залатой грывай,  дзіўныя кветкі, прыгажуня Васіліса з залатымі валасамі, пеўнік з залатым пер’ем… Золата гэтых вырабаў – ад беларускай саломкі. Менавіта ў руках майстра ёй належала прайсці няпросты шлях пераўтварэння. Ірына Аляксандраўна Цюхай – аўтар вышэйназваных работ – сапраўдная чараўніца</p>

Як паведамляе "Бярэзінская панарама":

Конік з залатой грывай,  дзіўныя кветкі, прыгажуня Васіліса з залатымі валасамі, пеўнік з залатым пер’ем… Золата гэтых вырабаў – ад беларускай саломкі. Менавіта ў руках майстра ёй належала прайсці няпросты шлях пераўтварэння. Ірына Аляксандраўна Цюхай – аўтар вышэйназваных работ – сапраўдная чараўніца.

Ей вельмі падабаецца назіраць, як каласуе жыта. Вы не заўважалі, што ў розны час сутак яно мае розны колер, розныя адценні? Ірына Аляксандраўна прыкмячае ўсе шматлікія жытнія фарбы. І невыпадкова – на яе прысядзібным участку абавязкова пачэсную частку тэрыторыі займае жыта. Звычайна 30 снапоў збірае, хапае на год-два работы.

Жыта, жыццё, пожня, жніво. Нават беларуская назва летняга месяца – жнівень – сугучная жыту, бо гэтым часам завяршалася жніво, назапашваўся хлеб. Жытнія снапы раней звозілі на такі, абмалочвалі, а салому выкарыстоўвалі як будаўнічы матэрыял, каб накрыць дах хаты, уцяпліць вокны, дзеля чаго плялі спецыяльныя саламяныя маты. А для Ірыны Аляксандраўны жытняя салома – галоўны матэрыял, з якога яна стварае, сапраўды, фантастычныя творы. Паміж словамі “жыта” і “жыццё” яна ставіць знак роўнасці.
НЯПРОСТАЕ РАМЯСТВО
Работу з саломкай нельга назваць лёгкай. Напэўна, самае простае, што можна зладзіць з жытняе сцяблінкі  – дудачку-свістульку. Раней найперш мужчыны валодалі “саламяным” рамяством: плялі з саламяных жгутоў, змацаваных лазой ці льняным шнурком, карабы для збожжа і іншых гаспадарчых патрэб. У жаночых руках саломка ператваралася ў  нешта незвычайнае, напрыклад, у ажурныя “павукі”, якія былі для  хаты  не толькі паветра-на-лёгкім упрыгожаннем, але і лічыліся магічнымі ахоўнікамі насельнікаў дома. У тым доме, дзе пад столлю лунаў-кружыўся залацісты саламяны “павук”, панавалі згода, лад і дабрабыт.
10
Ірына  Аляксандраўна  пайшла ў сваім майстэрстве яшчэ далей: яе вырабы ўражваюць сваёй непаўторнасцю і складанасцю. Не дзіўна, што многія з іх “выязджаюць“ за межы не толькі Бярэзіншчыны, а і за межы Беларусі, як незвычайныя сувеніры і падарункі. Чым ні арыгінальнае прывітанне з Беларусі  - лялька-беларусачка з залацістымі косамі ў нацыянальным адзенні ці саламяныя кветкі з мудрагелістымі карункамі?! Ды яшчэ з матэрыялу, які, можна сказаць, ляжыць пад нагамі!
СЦЯЖЫНКІ ЛЁСУ
Дзяўчынкай Ірына Аляксандраўна вельмі любіла маляваць. Спяшалася пасля асноўных заняткаў у школе яшчэ і ў мастацкую ўстанову, а гэта – некалькі кіламетраў ад роднай вёсачкі. І так штодзень. Захапленне дало свой плён. Без цяжкасцей Ірына закончыла Мінскую мастацкую школу, потым Бабруйскае мастацкае вучылішча, атрымала спецыяль-насць чаканшчыка. Там жа набыла першыя навыкі работы з саломкай, але тады яшчэ і не ўяўляла, што саломапляценне стане для яе не мімалётным захапленнем, а жыццёва  важнай  справай…
Дзе толькі не пабывалі яе саламяныя работы! І ў Слуцку на фестывалі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, і ў Дзяржынску на выстаўцы “Саламяныя дзівосы”… І паўсюдна выклікалі людское здзіўленне, былі заслужана адзначаны высокімі ўзнагародамі: акрамя шматлікіх дыпломаў, за калекцыю лялек ”Поры года” Ірыне Аляксандраўне прысвоена званне лаўрэата.
Алена ГРОМАВА
https://www.traditionrolex.com/8