https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пра Гомель і яго гісторыю раскажа голас дыктара на беларускай мове, калі вам пашчасціць сесці ў «асветніцкі» тралейбус №1 і праехаць ад Гомельскага чыгуначнага вакзала да канцавога прыпынку ў раёне абласной ДАІ</p>

Як паведамляе «Звязда»:

Пра Гомель і яго гісторыю раскажа голас дыктара на беларускай мове, калі вам пашчасціць сесці ў «асветніцкі» тралейбус №1 і праехаць ад Гомельскага чыгуначнага вакзала да канцавога прыпынку ў раёне абласной ДАІ.

Звонку і знутры сродак перасоўвання аформлены фотаздымкамі і друкаванай інфармацыяй, якая таксама дапамагае лепш зарыентавацца ў падзеях даўно мінулых дзён. Той жа мэце адпавядаюць і квіточкі, на якіх з аднаго боку — выява помніка першаму гамяльчаніну, з другога — кароткая даведка аб цікавым факце.

Напрыклад, аб такім: «Магчыма, назва горада Гомель  бярэ свой пачатак ад паўночнакаўказскага і іранскага слова «гом», што азначае «ўзвышша», «груд» або «яр».

23-10

Між тым, як расказаў намеснік дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гарэлектратранспарт» Сяргей Лазько, аўтарамі ідэі сталі студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Сухога на чале з Аляксандрам Аплачынавым. Маладыя людзі звярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам, дзе іх ідэя знайшла падтрымку і працяг. Далей усе працавалі разам. Да ўвасаблення ў жыццё былі прыцягнуты і спецыялісты музея Гомеля, і дызайнеры, і мясцовыя журналісты.

23-9

Гэты транспартны сродак прайшоў адным з першых па мосце, які пасля рэканструкцыі быў адкрыты ў Гомелі. А першымі пасажырамі сталі кіраўнікі вобласці і горада.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

https://www.traditionrolex.com/8