https://www.traditionrolex.com/8
<p>Экспазіцыя Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі  Беларусь  папоўнілася калекцыяй язычніцкіх амулетаў і хрысціянскіх  нацельных  крыжоў беларускага паходжання Х–XVII стст.</p>

Як паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь:

27 верасня экспазіцыя музея папоўнілася калекцыяй язычніцкіх амулетаў і хрысціянскіх нацельных крыжоў беларускага паходжання Х–XVII стст. Калекцыя з’яўляецца адной з самых вялікіх і разнастайных у рэспубліцы. 

У калекцыі язычніцкіх амулетаў і хрысціянскіх нацельных крыжоў Х–XVII стст., набытай ААТ «Белзнешэканамбанк» для Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусі, прадстаўлена 168 прадметаў. «Нацыянальная ідэнтычнасць любога народа фарміруецца, перш за ўсё, з яго духоўнай культуры, падмуркам якой з’яўляюцца рэлігійныя ўяўленні. Як гэтыя ўяўленні перадаваліся праз дасканалыя формы амулетаў і абярэгаў, вучоныя і госці музея могуць убачыць, пазнаёміўшыся з калекцыяй. Набыццё дадзенай калекцыі значна ўзбагачае збор Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, дазваляе шматбакова адлюстраваць асаблівасці язычніцкіх вераванняў насельніцтва Беларусі, працэсы яго хрысціянізацыі і тэндэнцыі развіцця мастацкай культуры на працягу Сярэднявечча. Як сама калекцыя ў цэлым, так і асобныя амулеты і нацельныя крыжы, якія ў яе ўваходзяць, з’яўляюцца рухомымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі і прадстаўляюць вялікую навуковую каштоўнасць», — зазначыў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Сяргей Вечар.

4

Некаторыя з крыжоў калекцыі адлюстроўваюць уплыў варагаў — выхадцаў са Скандынавіі — на развіццё традыцый бронзаліцейнага мастацтва на Беларусі. Аб скандынаўскай ролі ў фарміраванні духоўных уяўленняў беларусаў расказваюць нацельныя крыжы «з грубай выявай Распяцця» і «скандынаўскага тыпу». Многія амулеты і крыжы, наадварот, падкрэсліваюць агульнаеўрапейскі характар беларускага мастацтва.

1

Калекцыя ўключае ў сябе крыжы-энкалпіёны, якія складаліся з дзвюх створак і змяшчалі мошчы святых ці іншыя сакральныя рэліквіі. З найбольш цікавых экспанатаў можна вылучыць срэбны пазалочаны крыж-энкалпіён з Гальшан і крыж-энкалпіён з выемкавай эмаллю з Мсціслаўскага раёна. Гэтыя прадметы найбольш цікавыя для вучоных з боку гледжання іх мастацкай дасканаласці.

2

Як адзначыў старшыня праўлення ААТ «Белзнешэканамбанк» Павел Калаур, «Гэта калекцыя — адлюстраванне беларускай гісторыі ад часоў язычніцтва да хрысціянства. Нацельныя амулеты і крыжы — сведчанне таго, як развіваліся мастацтва і рэлігійныя ўяўленні беларусаў, чым людзі жылі і ў што верылі. Таму для «Белзнешэканамбанка» было вялікім гонарам і адказнасцю дапамагчы Нацыянальнаму гістарычнаму музею папоўніць сваю экспазіцыю менавіта гэтай калекцыяй. Спадзяюся, што гэты набытак будзе карысным як для прадстаўнікоў навукі і музейных супрацоўнікаў, так і для наведвальнікаў музея».

3

Найбольш каштоўныя экспанаты калекцыі будуць дэманстравацца толькі падчас урачыстай прэзентацыі — 27 верасня. Іншыя экзэмпляры калекцыі будуць даступнымі для прагляду з 27 — па 29 верасня.

5

Супрацоўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Белзнешэканамбанка распачалося ў 2008 годзе. Першым сумесным праектам стала набыццё аданаго з двух вядомых экзэмпляраў старадаўняй карты Вялікага Княства Літоўскага к. XVI- п. XVII стст. У 2009 годзе супрацоўніцтва працягнулася перадачай музею каштоўных старадрукаваных кніг XVII-XVIII стст. У 2010 годзе на сродкі банка музей набыў рэдкую срэбную манету XIV ст. На пачатку 2011 года завяршыўся сумесны праект па рэстаўрацыі старажытнай кнігі «Апостал».

https://www.traditionrolex.com/8