https://www.traditionrolex.com/8
<p>Беларускі камітэт Міжнароднай рады па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцінаў (ICOMOS) запрашае на мерапрыемства «Сустрэча валанцёрскіх ініцыятыў – 2011»</p>

Беларускі камітэт Міжнароднай рады па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцінаў (ICOMOS) запрашае на мерапрыемства «Сустрэча валанцёрскіх ініцыятыў – 2011».

5 кастрычніка ў Музеі Максіма Багдановіча ў 17.00 збяруцца валанцёры-ўдзельнікі летнікаў у Гальшанах, Крэве, Любчы, Сынкавічах, Усялюбе і Строчыцах. Падчас сустрэчы валанцёры падзеляцца досведам працы на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны.

Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што ў выніку складзецца досыць поўная карціна таго, як уплываюць прыватныя ініцыятывы на захаванне помнікаў у Беларусі. Таксама ўдзельнікі сустрэчы змогуць больш падрабязна даведацца пра асобныя ініцыятывы.

https://www.traditionrolex.com/8