https://www.traditionrolex.com/8
<p>Шчасліўчыкамі сталі Нясвіж і Магілёў адпаведна</p>

Як паведамляе «Народная газета», выбраныя культурныя сталіцы Беларусі і СНД на наступныя два гады. Шчасліўчыкамі сталі Нясвіж і Магілёў адпаведна.
Акцыя «Культурная сталіца», якая паспяхова рэалізуецца з 1985 года ў краінах Еўрасаюза, з 2000-га — у шэрагу рэгіёнаў Расіі, стала добра знаёмай і беларусам. Пілотны праект стартаваў у 2010 годзе ў калысцы беларускай дзяржаўнасці, старажытным горадзе Полацку.
Сёлета ролю культурнай сталіцы Беларусі выконвае Гомель, які разам з расійскім Ульянаўскам выбраны яшчэ і культурнай сталіцай СНД. На мэце праекта — даць магчымасць людзям з перыферыі атрымліваць культурныя даброты на тым жа ўзроўні, што і жыхары адміністрацыйнай, культурнай і палітычнай сталіцы Беларусі — Мінску.
На працягу года культурную сталіцу наведваюць самыя лепшыя прафесійныя калектывы нашай краіны, дзяржаўныя аркестры, нацыянальныя тэатры, танцавальныя калектывы... Актывізуюцца рэгіянальныя ўстановы культуры. Заўважныя вынікі і эканамічнага характару. У Полацку падчас першай акцыі «Культурная сталіца Беларусі» колькасць турыстаў павялічылася за год на 20 працэнтаў.
На званне культурнай сталіцы Беларусі былі намінаваны Ліда, Бабруйск, Нясвіж і Маладзечна, а культурнай сталіцы СНД — Брэст і Магілёў. Членамі калегіі Міністэрства культуры пасля знаёмства з прэзентацыямі гарадоў было вырашана аддаць перавагу «маленькаму Парыжу», «некаранаванай сталіцы ВКЛ» Нясвіжу — ён стане культурнай сталіцай Беларусі ў наступным годзе. А вось на наданне статусу «Культурная сталіца Садружнасці» ў 2013 годзе Міністэрствам культуры рэкамендаваны Магілёў — горад фестываляў, ці, як яго яшчэ называюць, «беларуская Прага».

https://www.traditionrolex.com/8