https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выстава прэзентуе творчасць фатографа  Зоф’і Хаментоўскай. На ёй  будуць прадстаўлены перш за ўсё  фатаграфіі з Палесся, а таксама прэзентаваны іншыя тэмы, такія як  даваенная Варшава, руіны і  адбудова польскай сталіцы</p>

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

05.10 – 13.11.2011

Выстава прэзентуе творчасць фатографа Зоф’і Хаментоўскай. На ёй будуць прадстаўлены перш за ўсё фатаграфіі з Палесся, а таксама  прэзентаваны іншыя тэмы, такія як даваенная Варшава, руіны і адбудова польскай сталіцы.

Зоф’я Хаментоўска (1902 – 1991) з’яўляецца адным з  найбольш актыўных фатографаў міжваеннага дваццацігоддзя. Належала да авангарду польскіх творцаў, якія цанілі магчымасці малафарматнага фатаапарата. Нарадзілася і выхоўвалася на Палессі, у ваколіцах Пінска, на тэрыторыі, якая сёння знаходзіцца па-за межамі Польшчы. Маляўнічыя і недаступныя мясціны, а таксама іх жыхары сталі першым натхненнем для яе твораў. Нягледзячы на арыстакратычнае паходжанне, яна здолела ўвайсці ў асяроддзе тых людзей і стаць сапраўдным назіральнікам за іх звычаямі. Яна фатаграфавала паляўнічых, рыбакоў, жанчын, што мылі адзенне ў возеры, – ствараючы, аднак, не стылізаваныя вобразы, а  блізкія да жыцця партрэты.

Адзін з такіх здымкаў быў апублікаваны разам з тэкстам, што яго суправаджаў, у Леіцы (Польшча) у зборным выдавецтве, што падкрэслівала вартасці малафарматнага фотаапарата. Яна была адзінай жанчынай, якая там публікавалася. З цягам гадоў Зоф'я ўсё больш часу праводзіла ў Варшаве, дзе з сярэдзіны 30-х гадоў пачала стала жыць. Пераезд, зразумела, змяніў тэматыку яе фатаграфій. У ёй пачала дамініраваць архітэктура, перш за ўсё інтэр’еры палацаў (напрыклад, палаца Бланка, Кроненберга, Канецпольскіх).

Пад канец 30-х гадоў Хаментоўская выйграла конкурс на пасаду фатографа ў Міністэрстве камунікацыі. У межах гэтага даручэння яна павінна была зрабіць серыю фотаздымкаў, прапагандуючых польскую культуру і прыроду, якая павінна была быць размешчана ў купэ чыгуначных вагонаў. Нягледзячы на тое што яна дасканала знайшлася ў асяроддзі піктарыялістаў (доказам чаго былі не толькі ўзнагароды на конкурсах, але таксама месца сярод  членаў такіх  эксклюзіўных таварыстваў фатографаў, як Польскі фотаклуб), Зоф'я рабіла шмат фотаздымкаў, якія знаходзяцца далёка па-за гэтай стылістыкай і з’яўляюцца простым адлюстраваннем рэчаіснасці. Дасканалым прыкладам яе зацікаўленасці дакументальнай фатаграфіяй быў цыкл, створаны па даручэнні прэзідэнта Варшавы Стэфана Стажыньскага.

file93244e4b6cb453db

У рамках кіруемага ім праекта «Варшава ўчора, сёння і заўтра», экспанаванага на парозе Другой сусветнай вайны ў варшаўскім Нацыянальным музеі, Хаментоўская зарэгістравала фотаапаратам тое, што павінна быць зменена ў сталіцы, а гэта драўляныя дамы на Волі, гіцалі ці сметнікі. Бег гісторыі  зрабіў так, што яна прымала ўдзел у яшчэ адной, надзвычай важнай выставе, што датычыла Варшавы, экспанаванай у Нацыянальным музеі. На выставе  1945 года «Варшава абвінавачвае» яна паказвала фатаграфіі зруйнаванай сталіцы і людзей, якія ў яе вярталіся. У 1947 годзе разам з названай экспазіцыяй выехала ў Лондан, а адтуль, забраўшы з Польшчы дачку Габрыэлу і сына Пётра, эмігрыравала ў Аргентыну, дзе да прафесіі фатографа ўжо не вярталася.

Выстаўка рэалізавана ў рамках праграмы Польскага Старшынства.
Фінансавана на сродкі міністра культуры і нацыянальнай спадчыны.

https://www.traditionrolex.com/8