<p>Гэтыя цікавыя рэчы зроблены  шчучынскімі майстрамі народнай творчасці</p>

Як паведамляе «Дзяннiца»:

Попытам у турыстаў карыстаюцца абярэгі, зробленныя  шчучынскімі майстрамі народнай творчасці.

Раённы цэнтр рамёстваў і народнай творчасці нядаўна быў уключаны ў турыстычны маршрут па Шчучыншчыне. І невыпадкова: тут ёсць на што падзівіцца і  што паказць цікаўным турыстам. Музей, выставачная зала, майстар-класы, якія праводзяць знаўцы народных рамёстваў.

Творчы калектыў цэнтра стварае вельмі прыгожыя сувеніры, ні адзін турыст не застанецца абыякавым.

Вырабы амаль цалкам з прыроднга матэрыялу. У ход ідуць саломка, дрэва, гліна, сухія кветкі. Ва ўмелых руках майстроў усе гэтыя звычайныя рэчы ператвараюцца ў маленькія творы мастацтва.

Усё тут прыводзіць у захапленне. Вось венікі-абярэгі — аўтарскія работы А.Б. Максімовіч. Аліна Баляславаўна, ствараючы дзесяткі сувеніраў, ні разу не паўтарылася. Дзякуючы яе фантазіі кветкі, карункі і рознакаляровыя стужкі ўсялякі раз пераплятаюцца па-новаму, зноў і зноў уражваюць сваёй арыгінальнасцю і прыгажосцю.

kupi na pamiac suvenir_big

Таццяна  Чак займаецца роспісам па дрэве. Круглячкі-зрэзы са ствала бярозы дзяўчына распісвае выявамі знакамітых мясцін Шчучына. На сувенірах – царква святога Міхаіла Архангела, вежа з гадзіннікам, а хутка будуць і іншыя славутасці.

Сувеніры ў цэнтры рамёстваў і народнай творчасці робяцца з любоўю і шчырасцю, таму вельмі хутка знаходзяць «свайго гаспадара», бо кожны, хто завітае ў гэты дзіўны свет прыгажосці, з пустымі рукамі адтуль ужо не выйдзе.

З продажу сувеніраў тут штомесяц атрымліваюць каля 600 тысяч рублёў. План па платных паслугах насельніцтву  выконваюць стабільна.

Вераніка Кухарэвіч