https://www.traditionrolex.com/8
<p>Вандроўка па былых землях Рэчы Паспалітай была арганізаваная  турыстычна-краязнаўчым таварыствам “Мазоўша”</p>

Як паведамляе Westki.info:

Некалькі дзясяткаў турыстаў з Польшчы 6 кастрычніка наведалі Глыбокае.

Вандроўка па былых землях Рэчы Паспалітай была арганізаваная турыстычна-краязнаўчым таварыствам “Мазоўша”.

Глыбокае было адным з прыпынкаў на працяглым маршруце. Перад тым турысты наведалі Гародню, Ліду, Наваградак, Полацк, Віцебск, Катынь.

У Глыбокім палякі агледзелі старадаўнія могілкі на Копцеўцы, царкву Раства Багародзіцы і касцёл Святой Тройцы. Экскурсію па царкве і царкоўных сутарэннях правёў краязнаўца Юры Калбасіч.

2
Юры Калбасіч (злева) паказвае турыстам царкоўныя сутарэнні

Разам з іншымі турыстамі ў Глыбокае прыехаў Міхал Корсак, прадстаўнік вядомага роду Корсакаў, якія з канца XIV стагоддзя мелі вялікія маёнткі на Глыбоччыне. Корсакі ўдзельнічалі ў палітычным жыцці і войнах, якія вяло Вялікае княства Літоўскае, заснавалі вялікую колькасць хрысціянскіх храмаў. Найбольшы след у гісторыі Глыбокага пакінуў Язэп Корсак, які ў 1638 –1843 гг. фундаваў пабудову кляштара кармелітаў і парафіяльнага касцёла ў Глыбокім, а таксама базыльянскага кляштара ў Беразвеччы.

1
Краязнаўца Юры Калбасіч (злева) і Міхал Корсак на Копцеўцы

Дзед Міхала, Войцех Корсак, у міжваенны час валодаў фальваркам Азёркі, што каля возера Мнюта на Глыбоччыне.

Пан Міхал з цікавасцю агледзеў пахаванні Корсакаў на Копцеўцы і глыбоцкія храмы. Ён зацікавіўся ідэяй устаноўкі ў Глыбокім мемарыяльнай шыльды ў гонар Язэпа Корсака, а таксама выказаў жаданне прыехаць яшчэ раз у наступным годзе.

https://www.traditionrolex.com/8