https://www.traditionrolex.com/8
<p>Аграэкапаслугі ў Шумілінскім раёне</p>

Газета «Герой працы» паведамляе пра аграэкапаслугі на Шуміліншчыне:

«Обальская флатылія»

Першым аказваць аграэкапаслугі на турыстычным рынку Шуміліншчыны пачаў Анатоль Бычкоў. У 2007 годзе ў вёсцы Заобаль Мішневіцкага сельсавета ён арганізаваў «Обальскую флатылію» з пяці катамаранаў.

Гаспадар «Обальскай флатыліі» прапаноўвае турыстам водныя экскурсіі па рацэ Обаль. Стандартны спуск разлічаны на 10 гадзін, хаця па жаданні турыстаў гэты час можа быць і паменшаны. Таксама ёсць дзвюх- і трохдзённыя экскурсіі. Падчас маршрутаў можна не толькі любавацца мясцовымі краявідамі, а і атрымаць змястоўную гістарычную і краязнаўчую інфармацыю пра гэтыя мясціны. На маршруце чатыры абсталяваныя стаянкі: каля вёсак Рыбчына і Быхаўцы, на рацэ Свіна і за Казьянамі.

«Обальская флатылія» трывала заняла сваё месца на рынку турыстычных аграэкапаслуг. Адпачыць сюды едуць і беларусы, і расіяне. За сёлетні сезон на катамаранах пакаталіся каля ста чалавек. Невялікі кошт паслуг садзейнічае папулярнасці катамаранаў. «Обальская флатылія» адначасова можа прыняць да дваццаці чалавек.

Аграэкасядзіба ў Ерашова

Традыцыі і сучаснасць удала спалучыла Антаніна Шэдзько ў сваёй аграэкасядзібе ў вёсцы Ерашова Мікалаёўскага сельсавета. Гаспадыня зрабіла стаўку найперш на дабрабыт і камфорт адпачываючых.

978

Гасцявы домік, разлічаны на пяць чалавек, стаіць на беразе Заходняй Дзвіны. Тут і спадарожнікавае тэлебачанне, і інтэрнэт. Побач лазня, альтанка, шашлычніца. Адпачывальнікі адчуваюць сябе ў поўнай гармоніі з прыродай. Такі адпачынак ідэальна падыходзіць для сем’яў, якія жадаюць вырвацца з горада і пабыць на прыродзе.

За сезон у Ерашове адпачыла каля дваццаці чалавек.

«Дзвінскі рай»


Вёска Чэрчыцы Обальскага сельсавета  ідэальна падыходзіць для аграэкатурызму. Высокі бераг Заходняй Дзвіны, прыгожыя лясы – сапраўдны рай для адпачываючых. Менавіта тут і адкрыла сваю аграэкасядзібу« Дзвінскі рай» Лідзія Пацябенька.

Традыцыйны сялянскі побыт дадае прыцягальнасці. Можна на агародзе папрацаваць ці за хатняй жывёлай паглядзець, у лес за грыбамі-ягадамі пайсці, альбо проста пазагараць на беразе Дзвіны…  Тут кожны знойдзе сабе занятак па густу. Ёсць тут і тэнісныя сталы.

Адпачываюць у «Дзвінскім раі» як сем’ямі, так і вялікімі кампаніямі. Неаднаразова тут гулялі вяселлі, спраўлялі дні нараджэнні.

979

Месцяцца адпачывальнікі ў гасцявым доміку ці ў рамантычных пакоях на другім паверсе.

Адначасова Лідзія Пацябенька можа прыняць да 10 чалавек. Гэтым летам тут адпачыла звыш 50 чалавек. Гаспадыня аграэкасядзібы развівае свой бізнес, у новым сезоне плануе адкрыць новы гасцявы домік.

Асабліва даспадобы ўсім лазня. «Дзвінскі рай» прапаноўвае лазню па-руску і лазню па-чорнаму. Апошняя карыстаецца асабліва вялікім попытам.

Дарэчы, адзін з пікаў наведванняў  прыходзіцца на Новы год, летась памыцца ў лазні перад Новым годам прыехала каля дваццаці жадаючых. Ужо зараз Лідзія Пацябенька прымае заяўкі на лазню на навагоднія дні.

https://www.traditionrolex.com/8