«Беларусь у тварах» Джона Кунстадтэра

13.10.2011 - Новости

«Беларусь у тварах» Джона Кунстадтэра

Сёння, 13 кастрычніка, у Народным фотаклубе «Мінск» адкрываецца фотавыстава Джона Кунстадтэра «Беларусь у тварах».

Сёння, 13 кастрычніка, у Народным фотаклубе «Мінск» адкрываецца фотавыстава Джона Кунстадтэра «Беларусь у тварах».

афиша

Джон Кунстадтэр – дыпламат, які ў 2005 годзе пайшоў у адстаўку з амерыканскай дыпламатычнай службы. Падчас сваёй кар’еры ён адпрацаваў тры тэрміны ў Турцыі, у Балгарыі, у Дзярждэпартаменце ў якасці рэферэнта па Тунісе, старэйшага рэферэнта па Эстоніі, Латвіі і Літве, намесніка кіраўніка аддзела Цэнтральнай Азіі, у Нью-Йорку ў місіі ЗША ў ААН, а таксама ў Беларусі ў якасці намесніка амбасадара ў 2000  – 2001 гг.

Джон1

Цяпер увесь вольны час Джон Кунстадтэр прысвячае галоўнаму захапленню свайго жыцця – фатаграфіі. Прычым сэрца яго належыць нашай краіне, а з асаблівай пяшчотай спадар Джон ставіцца да Беларускага Палесся, куды ён прыязджае зноў і зноў, каб рабіць фотапартрэты жыхароў палескіх вёсак.

На сваім сайце ён так тлумачыць  цікавасць да беларускай нацыі і яе прадстаўнікоў:

«Кожны, хто вырас, як і я, у Чыкага, Пітсбургу, Кліўлендзе ці любым іншым горадзе сэрца Амерыкі, ведае, як простыя беларусы і прадстаўнікі іншых нацый, што існавалі пад імперскім ціскам у тым жа рэгіёне, – палякі, літоўцы, украінцы і шматлікія іншыя – прайшлі свой цяжкі шлях да Амерыкі. Як гэтыя годныя і працавітыя людзі сталі часткай нашай нацыі; як яны будавалі нашу нацыю; як яны адыгралі неад’емную ролю ў вызначэнні, хто мы ёсць і чаму.

І калі мы глядзім на партрэты, змешчаныя на гэтым сайце, мы ў значнай ступені глядзім на саміх сябе».

У 2010 годзе Джон Кунстадтэр выступіў у якасці фотаілюстратара новай кнігі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Навошта».

навошта

Летом 2011 года ў Браславе прайшла сумесная выстава Джона Кунстадтэра и беларускага фатографа Алены Шаліма «Святло як мера веры». У экспазіцыі былі прадстаўленыя чорна-белыя працы, якія адлюстроўвалі вераванні і веру беларусаў.

Куратар новай выставы амерыканскага фатографа Алена Шаліма так апавядае пра супрацоўніцтва з амерыканскім калегам:

– У стасунках з Джонам я мімаволі ўспамінаю напаўзабытае адчуванне з юнацкіх гадоў, з тых часоў, калі я займалася спортам. Калі твой напарнік слабейшы за цябе, твой узровень падае, ты пачынаеш дэградаваць. А калі мацнейшы, ты з усяе моцы імкнешся дацягнуцца да яго. Калі я размаўляю з Джонам, пастаянна спрабую наблізіцца да яго ўзроўня, дацягнуцца да яго. Гэта тычыцца не толькі фатаграфіі, але і яго разумення беларускай душы, і яго ведання беларускай мовы, якой ён, дарэчы, валодае куды лепей многіх прадстаўнікоў беларускай нацыі. Сорамна! І адначасова гэта сапраўды стымулюе.

ткачество

Адкрыццё выставы – 13 кастрычніка ў 18.00. Выстава будзе даступная да 2 лістапада 2011 года ў галерэі НФК «Мiнск» па адрасе: Мiнск, вул. Казлова, 2 (уваход з двара, падвальнае памяшканне).

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах