<p><strong>Айчынныя спецыялісты наведалі музеі і замкавыя  комплексы Вены</strong></p>

Як паведамляе «Культура»:

Айчынныя спецыялісты наведалі музеі і замкавыя комплексы Вены.

Удзел у стажыроўцы прынялі дырэктар Нясвіжскага палацавага ансамбля Сяргей Клімаў, дырэктар Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Алег Рыжкоў, а таксама галоўны спецыяліст Міністэрства культуры краіны Святлана Гаўрылава.

Як адзначыў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, арганізаваная стажыроўка ў Аўстрыю для нашых музейных супрацоўнікаў адбылася ўпершыню. Выбар гэтай краіны, па словах Тадэвуша Стружэцкага, не выпадковы: у аўстрыйскіх калег маецца багаты вопыт па арганізацыі працы ў замкавых комплексах.

Акрамя таго, у Аўстрыі таксама назапашаны вопыт не толькі ў музеефікацыі замкаў і палацаў, але і ў стварэнні на іх аснове эфектыўна дзеючых турыстычных аб'ектаў, якія прапануюць аўстрыйскім і замежным турыстам цэлы комплекс паслуг, уключаючы правядзенне разнастайных культурных праектаў.

Як перакананы Тадэвуш Стружэцкі, дзякуючы такім міжнародным праектам нашы музеі мусяць прадставіць новыя, сучасныя, падыходы да стварэння экспазіцый, а таксама новыя формы працы з наведвальнікам і шэраг міжнародных праектаў.

Варта адзначыць, што падобныя праекты мусяць працягвацца. У прыватнасці, па ініцыятыве Міністэрства культуры нашай краіны ў бліжэйшай перспектыве плануецца арганізаваць знаёмства беларускіх музейшчыкаў з вопытам іх польскіх калег.

 К.А.