https://www.traditionrolex.com/8
<p>У залах музея «Замкавы комплекс «Мір» устаноўлены дзесяць інфакіёскаў і  дзевяць плазменных экранаў</p>

Як паведамляе «Культура»:

Наведвальнікі з’яўляліся і з’яўляюцца арыенцірам, па якім музеі арганізоўваюць сваю дзейнасць. І Мірскі замак тут не выключэнне.

У залах музея «Замкавы комплекс «Мір» устаноўлены дзесяць інфакіёскаў і дзевяць плазменных экранаў.

У зале «Яўрэйскае гета» наведвальнікі маюць магчымасць убачыць дакументальны фільм, створаны паводле відэаматэрыялаў, прадастаўленых Фондам Шоа з Каліфорніі. Гэтыя кадры – «жывая» гісторыя, бо менавіта выратаваныя яўрэі распавядаюць пра тое, што ім давялося перажыць у гады Другой сусветнай вайны.

Таксама падрыхтавана слайд-шоу «Гаспадарчая дзейнасць у маёнтку Замір'е» для паказу на экране, які размешчаны на першым паверсе паўночна-заходняй вежы. На астатніх экранах дэманструецца фільм «Мірскі замак», створаны па ініцыятыве UNESCO ў 2002 годзе.

Асобна варта адзначыць, што 32 залы ў музеі былі нядаўна абсталяваны аўдыёсістэмай у выглядзе тэлефонных трубак для індывідуальнага праслухоўвання наведвальнікамі інфармацыі аб прадстаўленых экспанатах на беларускай, рускай і англійскай мовах. Паслуга персанальнага гіда здольная задаволіць запыты любога, нават самага патрабавальнага, вандроўніка. Тэксты аўдыёгідаў падрыхтаваны супрацоўнікамі Нацыянальнага мастацкага музея і замкавага комплексу «Мір».

pic_22

Лёгкім фонам да аповеду пад час экскурсій гучаць песняспевы ў царкве-пахавальні, а ў экспазіцыйнай зале «Гасцёўня князя Міхаіла Святаполк-Мірскага» – голас Надзеі Іванаўны, пляменніцы аднаго з апошніх уладальнікаў замка... Карацей, дзякуючы новым тэхналогіям з'явілася магчымасць акунуцца ў мінулае Мірскага замка.

Вольга НАВІЦКАЯ, загадчык сектара па навуковай рабоце музея «Замкавы комплекс «Мір»

На здымку Юрыя ІВАНОВА: цікава, ці ўпішацца інфакіёск у інтэр'еры замка?

https://www.traditionrolex.com/8