https://www.traditionrolex.com/8
<div class="intro">24 экіпажы ўдзельнічалі ў чацвёртым этапе Кубка   Беларусі па джып-трыяле, які ладзіўся ў Гродне 22-23   кастрычніка. У спаборніцтвах удзельнічалі як прафесіяналы на  адмысловых  машынах, так і аўтааматары на звычайных джыпах. Не абышлося і  без  трагедыі</div>

 

Як паведамляе «Твой стыль»:

24 экіпажы ўдзельнічалі ў чацвёртым этапе Кубка Беларусі па джып-трыяле, які ладзіўся ў Гродне на мінулыя выхадныя, 22-23 кастрычніка. У спаборніцтвах удзельнічалі як прафесіяналы на адмысловых машынах, так і аўтааматары на звычайных джыпах. Не абышлося і без трагедыі.

Спаборніцтвы складаліся з двух этапаў. Першы – гэта класічны трыял, калі машынам трэба было праехаць па агароджанай тэрыторыі праз 6–8 варот. Любы дотык да варот машынай караецца штрафнымі баламі. Хто праедзе максімальную колькасць варот, зрабіўшы мінімум памылак, той і пераможца.

1  

2

Другі этап джып-трыялу складаецца з гэтак званых карусельных гонак. На гэтым этапе найважнейшым момантам з’яўляецца хуткасць. Аднак у гэты дзень аўтааматары працягвалі змагацца ў трыяльных секцыях, бо ў хуткасныя гонкі іх не пусцілі: аўтамабілі не былі абсталяваныя каркасамі бяспекі.

3  

На першыя такога кшталту спаборніцтвы ў Гродне прыехалі экіпажы з розных гарадоў Беларусі – Гомеля, Барысава, Брэста, Мінска, Лагойска і інш., а таксама спартсмены з Расіі.

4  

Падчас спаборніцтваў паломкі ў машынах былі звычайнай справай. Аўтамабілі глохлі, пераварочваліся. Быў выпадак, калі экіпаж на аўтамабілі JEEP CHEROKEE, пераадольваючы адну з перашкод, страціў адно кола. Праўда, экіпажу гэта не перашкодзіла, і джып скончыў гонку на трох колах.

5

Па словах аднаго з арганізатараў спаборніцтваў у Гродне Данілы Далматава, джып-трыял – гэта даволі дарагі від спорту:

Машыны сустракаюцца розныя, пачынаючы ад УАЗаў, якія гоншчыкі самі дапрацоўваюць у гаражах. Гэта самы бюджэтны варыянт. З іншага боку, удзельнік з Масквы прыехаў на аўтамабілі БОЎЛЕР. Гэты аўтамабіль падрыхтаваны для ралі рэйдаў, для вялікіх марафонаў, кошт гэтага аўто складае дзясяткі тысяч еўра. Вось такая розніца ў коштах. Акрамя гэтага, экіпаж павінен на чымсьці прывезці машыну, дзесьці жыць, усе выдаткі бяруць на сябе пілот і штурман. Каму дазваляюць сродкі, тыя бяруць з сабой механікаў, якія дапамогуць у выпадку паломак.

6  

Самая дарагая машына на спаборніцтвах

Якія перспектывы ў беларускага джып-трыялу? Даніла кажа, што спаборніцтвы ў Беларусі праводзяцца ўжо 10 год, штогод з’яўляюцца новыя ўдзельнікі. Асаблівасцю гэтага года стала правядзенне этапа гонак у Гродне; у наступным годзе, магчыма, з’явяцца новыя гарады.

Гродзенскія спаборніцтвы па джып-трыяле азмрочыў непрыемны выпадак:у суботу невядомы чалавек застрэліў сабаку аднаго з удзельнікаў спаборніцтва. Гаспадары пахавалі далмацінца каля трасы.

 7

8

10

get_img

Вынікі гродзенскага этапа Кубка Беларусі па джып-трыяле можна паглядзець тут.

Косця Хайноўскі

https://www.traditionrolex.com/8