https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пункты “Кемелішкі” ў Астравецкім раёне і “Клевіца” ў Ашмянскім будуць працаваць у гэтыя дні з 10 да 17 гадзін</p>

31 кастрычніка і 1 лістапада на тэрыторыі Гродзенскай вобласці Дзяржаўны памежны камітэт адкрывае два дадатковыя пункты спрошчанага пропуску праз беларуска-літоўскую мяжу,  піша ТС.

Пункты “Кемелішкі” ў Астравецкім раёне і “Клевіца” ў Ашмянскім будуць працаваць у гэтыя дні з 10 да 17 гадзін. Скарыстацца імі для наведвання могілак сваякоў у суседняй краіне змогуць грамадзяне, якія стала пражываюць на памежнай тэрыторыі. Наяўнасць візы абавязковая.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Смаргонскай пагранічнай групе па тэлефонах 8-01592-35883 (круглосутачна), 8-01592-30080 (працоўны час).

 

https://www.traditionrolex.com/8