https://www.traditionrolex.com/8
<p>Урбанізацыя вымушае жыхароў тлумных загазаваных гарадоў  усё часцей  ма­рыць пра тыдзень-другі ў ціхай мясціне. Для многіх з іх  вёска – гэта  экзотыка, неспазнаны свет, не менш дзівосны, чым далёкія  краіны. І каб  не спынялася распачатая справа, надзвычай важнае супрацоўніцтва ў сферы  сельскага  турызму мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў і   тур­аператараў з уласнікамі сядзіб</p>

Як паведамляе газета «Навiны Камянеччыны»:

Паводле апошніх дадзеных, на Камянеччыне зарэгістравана 25 агратурыстычных сядзіб. Праўда, гасцей прымаюць пакуль толькі 8 з іх…

Увогуле цяпер адбываецца трансфармацыя невялічкіх вёсак у нейкую новую форму. Хаты пусцеюць, гараджане іх набываюць, каб прыяз­джаць сюды адпачываць. У такіх цудоўных мясцінах, як нашы, кінутых хат проста не павінна быць. Людзі стаміліся ад асфальту і час ад часу хочуць мець магчымасць збегчы ад цывілізацыі ў глыбінку, няхай ненадоўга, але пабыць у цішыні і спакоі, змяніць рытм жыцця. На такой хвалі і нараджаўся аграэкатурызм, якім намнога раней, чым у Беларусі, пачалі займацца ў Польшчы, Літве, Латвіі… У кожнай краіне свае асаблівасці, але калі спрабуем разгарнуцца ў глыбінцы, то павінны найперш паважаць вёску, аднаўляць традыцыі бацькоў і дзядоў.

На гэтым тыдні рабочай групай па садзеянні развіццю аграэкатурызму, створанай райвыканкамам, быў наладжаны выязны семінар з удзелам гаспадароў зарэгістраваных аграся­дзіб (зручны выпадак для знаёмстваў) і зацікаўленых службаў раёна з мэтай абмеркаваць наспелыя праблемы і шляхі іх вырашэння, слушныя прапановы. Апошняе ў немалой ступені звязана з блізкім завяршэннем будаўніцтва аб’язной аўтадарогі па перыметры Белавежскай пушчы. Некаторыя з дзеючых аграсядзіб, паводле «геаграфіі» іх размяшчэння, маглі б стаць зручным месцам адпачынку для здарожаных турыстаў.

1

Як зазначае метадыст па турызму ўстановы «Камянецкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Лідар» Вікторыя Сілівонец, гаспадары сядзіб, якія першымі адкрылі для сябе новую справу, ужо набылі пэўны вопыт у прыёме гасцей. А найбольш актыўна ў час семінара абмяркоўваліся «нюансы» ўліку дзейнасці суб’ектаў аграэкатурызму паводле нарматыўна-прававых дакументаў; санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў, што датычаць умоў дзейнасці ў гэтай сферы; удзелу Белаграпрамбанка ў развіцці сельскага турызму, мэтавага крэдытавання гаспадароў аграсядзіб. Нямала пытанняў было зададзена прадстаўнікам раённай падатковай інспекцыі, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, філіяла ААТ «Белаграпрамбанк», а таксама намесніку старшыні райвыканкама Дзянісу Шпаку, начальніку аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Васілію Канаховічу. На некаторыя з іх адказы будуць дадзены ў пісьмовай форме адпаведнымі службамі.

3

Удзельнікі семінара наведаліся ў некалькі сельскіх сядзіб, каб убачыць зробленае, пераняць упадабанае з акцэнтам на экалагічнасць. Першымі на маршруце былі Мурыны Малыя, якія агібае рака Лясная і дзе ў сядзібе «Белавежскі кут» гаспадарыць сям’я Новікаў. Тут сёлета прынялі ўжо больш за поўсотні гасцей…

На ўскраіне Бабічаў аўтобус спыніўся ля «немаладой» хаты з прасмоленага бруса. На справе пасля рэканструкцыі гэтая хатка ператварылася ў вельмі зручны і прыгожы дом з вясковым інтэр’ерам і сучаснымі выгодамі. Гаспадар гэтай сядзібы «Асалода» Аляксей Цюрын аддае перавагу сямейнаму адпачынку. І сёлета атрымаў першы вопыт у той далікатнай справе. Лашчаць тут вочы роўнае палатно рукатворнага газона, прасторная альтанка, серабрыстая стужка блізкай ракі…

У Навіцкавічах завіталі на сядзібу «Белавежская гасцёўня» Галіны Ступчык, дзе ўжо збудаваны павільён для прыёму гасцей. Побач – прасторны цагляны дом, які рыхтуецца стаць таксама ўтульным і гасцінным…

4

Відавочна, што ўрбанізацыя вымушае жыхароў тлумных загазаваных гарадоў усё часцей ма­рыць пра тыдзень-другі ў ціхай мясціне. Для многіх з іх вёска – гэта экзотыка, неспазнаны свет, не менш дзівосны, чым далёкія краіны. І каб не спынялася распачатая справа, надзвычай важнае ў сферы сельскага турызму супрацоўніцтва мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў і тур­аператараў з уласнікамі сядзіб.

Галіна ГЕРАСІМУК
Фота Міколы ШУМА

https://www.traditionrolex.com/8