https://www.traditionrolex.com/8
<div class="intro">
<p>Пракуратура выявіла цэлы шэраг парушэнняў, якія могуць спыніць існаванне адзінага ў Беларусі прыватнага аэраклуба</p>
</div>

Як паведамляе «Твой стыль»:

Пракуратура выявіла цэлы шэраг парушэнняў, якія могуць спыніць існаванне адзінага ў Беларусі прыватнага аэраклуба.

Сярод іх – парушэнне правіл арэнды замацаваных за клубам памяшканняў  і адсутнасць кантролю з боку гродзенскага фонду дзяржмаёмасці.

Падставай для праверкі сталі шматлікія парушэнні бяспекі падчас скокаў з парашутам, якія цягам апошніх  гадоў прывялі  да некалькіх няшчасных выпадкаў.

Так, у 2010 годзе, на святочным выступленні парашутыст падчас прызямлення сутыкнуўся  з гледачамі, якія атрымалі пашкоджанні.

У 2011 годзе ўжо самі парашутысты неаднойчы атрымлівалі траўмы.

Прадстаўнікі клуба кажуць, што выяўленыя памылкі будуць выпраўленыя, аднак парашутысты заўважаюць, што падобнае можа паўтарыцца, бо ў клуба на дадзены момант вельмі зношаная матэрыяльная база, а перад скачком ладзяцца толькі так званыя хуткія інструктажы, з-за чаго няшчасныя выпадкі могуць паўтарацца.

Гродзенскі аэраклуб  як грамадскае аб’яднанне  існуе на базе старога аэрапорта каля возера Юбілейнае непадалёк ад Гродна ўжо 20 гадоў.

Па выходных  тут можна скочыць  з парашутам з вышыні 600 і 3000 м.

Апроч гэтага, аэраклуб мае два паветраных шары, на якіх за грошы можна пакатацца.


https://www.traditionrolex.com/8