https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гасцініца належыць Рэспубліканскаму цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі, коннага спорту і конегадоўлі. Але гэта не азначае, што часова тут могуць спыняцца толькі знакамітыя спартсмены ды ўдзельнікі шматлікіх спартыўных спаборніцтваў</p>

Як паведамляе газета «Прысталічча»:

У гэтым можа пераканацца кожны, каму давядзецца наведаць гасцініцу «Ратамка», якая размешчана ў прысталічнай вёсцы з аднайменнай назвай. Гасцініца належыць Рэспубліканскаму цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі, коннага спорту і конегадоўлі. Але гэта не азначае, што часова тут могуць спыняцца толькі знакамітыя спартсмены ды ўдзельнікі шматлікіх спартыўных спаборніцтваў.

На адпачынак у маляўнічы куточак пад Мінскам можа завітаць кожны жадаючы пабыць адзін на адзін з прыродай, а у мясцовай гасцініцы іх сустрэнуць не горш, чым у «зоркавых» сталічных атэлях. Да таго ж, паслугі тут у некалькі разоў танней.

— Галоўны прынцып нашай работы — задаволіць патрэбы наведвальніка, стварыць яму ўсе ўмовы для камфортнага часовага пражывання, — адзначае загадчыца гасцініцы Валянціна Леўдаровіч.

— Кожны з дванаццаці работнікаў дакладна ведае свае абавязкі, стараецца спраўляцца з імі як мага лепш. За гады работы на гэтай пасадзе не прыпомню, каб хтосьці з наведвальнікаў паскардзіўся на дрэннае абслугоўванне. А вось добрыя водгукі ў кнізе заўваг і прапаноў пакідаюць вельмі часта.

IMG_4450

Дарэчы, заязджаюць да нас не толькі беларусы, але і замежныя госці. Даволі шмат спыняецца расіян, якім падабаецца адпачынак у нашых мясцінах. Літаральна гадзіну назад «Ратамку» пакінулі жыхары расійскага Бранска. Пры развітанні дзяліліся ўражаннямі і нават зрабілі запіс у кнізе водгукаў.

Валянціна Іванаўна працягвае кнігу. У ёй акуратным і разборлівым почыркам на рускай мове запісана: «Благодарим сотрудников «Ратомки», отмечая прекрасное обслуживание, вежливость, теплоту, уют, вежливое и чуткое отношение. Спасибо! Спасибо! Спасибо! Хотим и надеемся приехать к вам еще раз. Татьяна Яковлева, г. Брянск».

IMG_44032

Згадзіцеся, такія водгукі дарагога каштуюць. Яны яскрава сведчаць аб тым, як працуе калектыў сельскай гасцініцы.

Антаніна Агафонава

https://www.traditionrolex.com/8