<div class="intro">Гарадзенскія мастакі  прадставілі свае творы, прысвечаныя гораду і святому Губерту</div>

Як паведамляе "Твой Стыль":

Адкрыццё выставы, прысвечанай Дню св. Губерта, адбылося ўчора 3 лістапада ў галерэі “Крыга”.
Гарадзенскія мастакі прадставілі свае творы, прысвечаныя гораду і святому Губерту.

Гаспадыня галерэі Марыля Мацко сумесна з выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка” падрыхтавалі наведнікам шэраг цікавостак.

***

1

На пачатку адкрыцця артысты лялечнага тэатра паказалі невялікае тэатралізаванае прадстаўленне, у якім распавядалася гісторыя навяртання св. Губерта.

3  

Каваны алень працы Юрася Мацко

Пасля сп. Марыля прывітала мастакоў-удзельнікаў выставы, якія атрымалі памятныя падарункі ад арганізатараў. З вітальным словам таксама выступіў пробашч касцёла айцоў францішканаў кс. Юзаф Макарчык, які адзначыў, што мастацтва – самы надзейны шлях да сваёй гісторыі і традыцыі.

4  

У. Голуб. Вандроўка з аленем

5  

Мастачка Ніна Чураба

Сярод гарадзенцаў рознага ўзросту мы правялі апытанне "Хто такі Св. Губерт?” Большасць апытаных нічога не змаглі адказаць, некалькі чалавек згадалі, што гэта апякун паляўнічых. Толькі некалькі чалавек сталага ўзросту сказалі некалькі словаў пра гродзенскі герб і яго сувязь са св. Губертам.

6  

Ілона Мішкінь

Здымкі Алесі Бяленік