https://www.traditionrolex.com/8
<p>Ушачане шчыра віталі   гасцей з пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены самыя розныя матэрыялы, якія   адлюстроўваюць традыцыі і культуру Японіі – лялькі, макеты архітэктурных   помнікаў і страў японскай кухні, кімано і многае іншае</p>

Як паведамляе «Патрыёт»:

Выставы самай рознай тэматыкі праходзяць у Музеі народнай славы імя У.Е. Лабанка, але тая, што прадстаўлена ўвазе ўшачан у цяперашні час, напэўна, адна з самых незвычайных, бо адлюстроўвае традыцыі і культуру Краіны ўзыходзячага сонца – Японіі.

Хоць выстава працуе з 21 кастрычніка, урачыстая прэзентацыя яе адбылася ў мінулы панядзелак. Многія праявілі цікавасць да мерапрыемства, таму ў выставачнай зале музея яшчэ да яе пачатку было мнагалюдна і ажыўлена. 

Ушачане заўсёды вызначаліся сваёй гасціннасцю і ў гэты раз шчыра віталі гасцей з пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў А.В. Пашковіч і начальнік аддзела культуры райвыканкама С.Д. Гарбачоў. У сваю чаргу Тамако Ханада – сакратар па культуры пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь, якая, дарэчы, добра размаўляе на рускай мове, падзякавала ўшачанам за магчымасць правядзення выставы і за цёплы прыём. На памяць паважанай госці ўручылі памятны падарунак ад ушацкіх майстроў.

японцы1

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены самыя розныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць традыцыі і культуру Японіі – лялькі, макеты архітэктурных помнікаў і страў японскай кухні, кімано і многае іншае. Таксама прапаноўваюцца самыя розныя інфармацыйныя матэрыялы пра Японію – энцыклапедыі, альбомы, часопісы.

Другая частка прэзентацыі ўключала ў сябе майстар-клас па ікебане – старажытным японскім мастацтве афармлення букета, размяшчэнні яго ў інтэр’еры. У цяперашні час ікебана набыла рысы традыцыйнага японскага мастацтва – такога ж, як японскія сады, чайная цырымонія. Немагчыма ўявіць дом у Японіі без кветкавай кампазіцыі. Лічыцца, што да замужжа кожная дзяўчына павінна авалодаць мастацтвам ікебаны. Майстар-клас, які выклікаў непадробную цікавасць у прысутных, правёў А.У. Ерашаў – старшы выкладчык японскай мовы і культуры факультэта міжнародных адносін БДУ.

японцы3

Акрамя гэтага, усе жадаючыя мелі магчымасць паглядзець фільм «Японія – адчуванні цуда».
Калі вы не паспелі наведаць выставу, у вас яшчэ ёсць магчымасць гэта зрабіць – працаваць яна будзе да 17 лістапада.

В. Полазава

https://www.traditionrolex.com/8