https://www.traditionrolex.com/8
<p>Згадзіцеся, што турысту лепш адпачыць пад старымі вялізнымі дрэвамі, чым пад нядаўна пасаджанымі</p>

Як паведамляе «Твой стыль»:

Палац у Свяцку пабудаваны Антоніем Валовічам напрыканцы ХVIII стагоддзя па праекце італьянскага дойліда Джузэпэ Сакка. Тады ж вакол сядзібы быў закладзены парк.

Цяпер гэтыя старыя дрэвы пачалі высякаць.

Распавядае краязнавец Ігар Лапеха:

Да рэканструкцыі  парка ў Свяцку існуюць два падыходы. Першы – гэта знесці ўсё і па новай аднавіць кампазіцыю XVIII стагоддзя. Другі – гэта пагадзіцца з тым, што старыя дрэвы выраслі і перайшлі  ў разрад каштоўнасцяў. Згадзіцеся, што турысту лепш адпачыць пад старымі вялізнымі дрэвамі, чым пад нядаўна пасаджанымі.

Некаторыя дрэвы насамрэч можна спіліць, да прыкладу, туевую алею, якая засланяе выгляд палацу, і на яе месцы аднавіць так званы «італьянскі сад». Туі, што пасаджаныя  між дамбаў, на маю думку, пасаджаныя не да месца.

За возерам таксама трэба прарэжваць пасадкі, якія раней былі паркам, а зараз выглядаюць як проста лесанасаджэнні. Аднак там трэба пакінуць старую таполю.

Галоўная праблема ў гэтым парку ў тым, што грамадскасць не інфармуецца аб тым, што там адбываецца. Няма ў СМІ інфармацыі пра тое, якая там вядзецца праца, і таму грамадскасць з большага надумвае сабе сама.

aaea4a38eb58685ae175477c2177b0a6

Фото С. Плыткевiча

На дадзены момант былы палац у Свяцку  і комплекс вакол яго перайшлі ва ўласнасць санаторыя «Азёрны», які ў  сваю чаргу да нядаўняга часу належаў Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь.


https://www.traditionrolex.com/8