https://www.traditionrolex.com/8
<p>Юлія Ляшкевіч у эфіры Еўрарадыё пра тое, як прыдумаць брэнд сталіцы, з чаго трэба пачынаць і што можа стаць сімвалам Мінска <span id="ctrlcopy"> <br /><br /></span></p>

Как сообщает Euroradio.fm:

Еўрарадыё: Што, на ваш погляд, можа быць брэндам Мінска?

Ляшкевіч: Калі мы гаворым пра выбар сімвала, напрыклад, для горада, краіны, мы павінны абвесціць пра гэта як мага шырэйшаму колу людзей. А так амаль ніхто пра гэта зараз не ведае, і гэта трошкі дзіўна. Гэта ж не новы гатунак газаванай вады. Мусіць быць грамадскае абмеркаванне гэтага брэнда, бо калі мы гаворым пра брэнд Барселоны, Мадрыда, альбо якога іншага горада, які павінен рэкламаваць гэты самы горад, каб ён прыцягваў увагу, наўрад ці магчыма, каб гэты брэнд існаваў сам па сабе, каб яго не любілі тыя, хто ў гэтым горадзе жыве. Напрыклад, сімволіка Нью-Йорка – сэрца. Гэты сімвал любяць, ён падабаецца ўсім, яго ахвотна носяць. І самі жыхары Нью-Йорка яго прапагандуюць – гэта вельмі важны момант.

Еўрарадыё: Арганізатары паведамілі, што «брэнд будзе будавацца вакол якой-небудзь славутасці Мінска», вакол нейкага добра вядомага мінчукам аб'екту.  Інфармацыйна-турыстычны цэнтр «Мінск», які займаецца гэтай справай, паведаміў, што да распрацавання брэнда можа быць прыцягнутая нават адна з брытанскіх кампаній за 300 тысячаў долараў.

Ляшкевіч: За добрыя грошы за распрацаванне брэнда могуць узяцца многія кампаніі, і не толькі брытанскія. Дарэчы, што такое брэнд? Гэта нейкая сукупнасць сімвалаў. Мне, шчыра кажучы, не падабаецца як гэта гучыць - брэнд горада. Брэнд – гэта не толькі нейкі значок, на якім вы бачыце нейкі вядомы ці невядомы аб'ект. Гэта інфраструктура. Гэта значыць, што калі нехта прыедзе сюды з добрымі грашыма, то знойдзе тут добры гатэль; той, хто прыедзе са сціплымі грашыма, таксама знойдзе сабе ўтульны хостэл. Калі чалавек, які не ведае нашай мовы, прыедзе ў Мінск, ён тут згубіцца, бо няма ўказальнікаў на англійскай мове. Калі ў нас будзе, як, напрыклад, у Стамбуле, дзе ёсць турыстычная паліцыя, якая ведае нават, дзе які музей і ў якія гадзіны ён працуе, тады і можна будзе сур'ёзна гаварыць пра брэнд горада. А павесіць білборды, нешта там абвясціць і вызначыць брэндам... гэта не брэнд горада. Гэта пустое марнаванне грошай.

Еўрарадыё: А наколькі гэта фінансава затратная справа?

Ляшкевіч: Няма вызначаных крытэрыяў. Гэта можа быць колькі заўгодна. Кажуць, што значок фірмы «Найк» прыдумала студэнтка-дызайнер і ўсяго за 30 долараў. Гэта можа каштаваць і мільёны, калі вы даручыце гэта Аліўеру Таскані, альбо Філіпу Старку, ці, не дай бог, Джэфу Кунсу, аднаму з самых дарагіх мастакоў. Залежыць ад таго, каго вы просіце выканаць гэтую працу. Можа, варта патраціць гэтыя грошы на паляпшэнне інфраструктуры горада ці на тое, каб замовіць нармальнаму агенцтву нармальную лагістыку таблічак у гэтым горадзе...

Еўрарадыё: Пагаджуся з вамі, што тэатр пачынаецца з вешалкі...

Ляшкевіч: Ну ясна. Пра якую самабытнасць горада можна гаварыць, калі ў нас забыліся на родную мову? І пачынаць трэба ад вакзалаў – брамы горада. На вакзалах няма шыльдаў на беларускай мове. Як можа турыст шанаваць такі горад, жыхары якога карыстаюцца не роднай моваю, і ці паедзе ён сюды ўвогуле?

ляшкевич

Фото marketing.by

Еўрарадыё: Гэта зразумела, але калі мінуць гэты аспект, то ці бачыце вы, што б магло стаць візітоўкай беларускай сталіцы?

Ляшкевіч: Я адразу не магу вам адказаць на гэтае пытанне. Сказаць, што ў нас нейкая цікавая, адметная бібліятэка альбо нейкі музей – не скажаш. Рэальныя сімвалы нараджаюцца самі па сабе, без якіх-небудзь штучных і непатрэбных намаганняў. Напрыклад, сімвалам Парыжа з'яўляецца Эйфелева вежа, якую паставілі на час выставы. І па дамоўленасці з мэрыяй яна павінна была прастаяць толькі чатыры гады. Але прыжылася, спадабалася самім парыжанам і так засталася. Ужо як сімвал.

Еўрарадыё: А можа, наша Нацыянальная бібліятэка стане, як Эйфелева вежа для Парыжа, такім жа сімвалам для Мінска?

Ляшкевіч: Усё можа быць. Але насамрэч, прыкладаў не вельмі ўдалых рашэнняў значна больш, чым прыкладаў Эйфелевай вежы. Той жа прыклад Астанкінскай вежы ў Маскве. Яна так і не стала сімвалам Масквы, хаця на пачатку менавіта так думалі яе стваральнікі. Мусіць прайсці час, які і вызначыць, што можа быць сімвалам.

Еўрарадыё: Гэта значыць, што сімвал, як віно? Мусіць прайсці час, каб даведацца, наколькі яно добрае?

Ляшкевіч: Трапнае параўнанне. Брэнд - гэта сукупнасць усяго, у тым ліку і адносін да тых, хто жыве ў гэтым горадзе. І ствараецца ён таксама ўсімі. Брэнд прыдумаць немагчыма.

https://www.traditionrolex.com/8