https://www.traditionrolex.com/8
<p>Абследавана тэрыторыя набярэжнай рэчкі Крывой, якая злучае азёры   Кагальнае і  Вялікае. Тут  плануецца правесці вялікі аб’ём работ   па добраўпарадкаванні з перспектывай на асушэнне балота і стварэнне   зоны для адпачынку з альтанкамі, перакіднымі масткамі, алеямі і   аб’ектамі гандлю</p>

Как сообщает «Веснiк Глыбоччыны»:

У верасень наступнага года Дзень беларускага пісьменства адбудзецца ў Глыбокім. Менавіта Глыбокае прыняло эстафету ў Ганцавіч на яго правядзенне.

На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне штаба, дзе былі вызначаны прыярытэтныя накірункі работы, перад працоўнымі калектывамі пастаўлены канкрэтныя задачы. Прадоўжацца работы па добраўпарадкаванні набярэжнай возера Кагальнага, яе асвятленні і падсыпцы.

Абследавана тэрыторыя набярэжнай рэчкі Крывой, якая злучае азёры Кагальнае і  Вялікае. Тут  таксама плануецца правесці вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні з перспектывай на асушэнне балота і стварэнне зоны для адпачынку з альтанкамі, перакіднымі масткамі, алеямі і аб’ектамі гандлю. З боку вуліцы Крупскай будзе пляцоўка для стаянкі аўтамабіляў.

На мінулым тыдні на набярэжнай возера Кагальнага і рэчкі Крывой кіпела работа.  Абследаваліся інжынерныя сеткі, лініі электраперадачы. Перад землеўпарадкавальнай службай пастаўлена задача па ўпарадкаванні ўсіх зямельных участкаў па вуліцы Кірава і з боку вуліцы Крупскай, якія выходзяць да вады, убіралася смецце, высякаўся хмызняк, зразаліся аварыйныя дрэвы. На работах была задзейнічана значная колькасць людзей: практычна з усіх прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Адны працавалі з бензапіламі, другія — з кустарэзамі, трэція вялі падкос чароту.

500

На рабочых пляцоўках шчыравалі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і лясгасаў, дарожных службаў і аўтапрадпрыемства, прадпрыемства электрычных сетак, папраўчай калоніі і аграсэрвіса, райгаза і сувязі, мясакамбіната і малочнакансервавага камбіната, хлебазавода, кансервавага і  камбікормавага заводаў, меліярацыі і Глыбоцкай ПМК, прафліцэя… 

Кожнаму знайшлася справа. За два дні работы на аб’ектах  адбыліся вялікія перамены. Вызначаныя аб’ёмы работ удалося выканаць. Яны будуць працягвацца і далей. Аднак  можна сказаць так: старт падрыхтоўчым работам да правядзення свята Дня пісьменства ў раёне  дадзены. Хочацца спадзявацца, што фініш прынясе ўсім нам вялікае задавальненне ад таго, які папрыгажэе  і памаладзее горад.

А. Анюціна

Фота Алены Адэдэджы.

https://www.traditionrolex.com/8