11.11.2011 - Новости

На навагоднія святы ў Беларусь прыедзе каля 200 тысяч расійскіх турыстаў

Як піша газета «Звязда», расіяне ўжо выкупілі большую частку пуцёвак (96%) у беларускія санаторыі на перыяд навагодніх і калядных святаў

Як піша газета «Звязда», расіяне ўжо выкупілі большую частку пуцёвак (96%) у беларускія санаторыі на перыяд навагодніх і калядных святаў.

Усяго, па словах дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалая Мазура, на калядныя вакацыі нашы здраўніцы чакаюць каля 200 тысяч расіян. Каб трапіць у беларускі санаторый ці дом адпачынку на Новы год, паклапаціцца аб гэтым трэба было яшчэ ў маі, сцвярджае М. Мазур.
Беларускія санаторыі вельмі запатрабаваныя. Практычна ўсе яны на сённяшні дзень запоўнены, нягледзячы на тое, што колькасць месцаў сёлета была павялічана. Запоўнены нават дзіцячыя аддзяленні, што размешчаны за мяжой. Тым не менш, як сцвярджае дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, прыярытэты — 100-працэнтны ахоп дзяцей, якія пражываюць у зоне радыёактыўнага забруджвання і якія маюць паказанні для аздараўлення, а таксама ветэранаў–удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — выконваюцца. Забраніраваны на навагоднія святы і практычна ўсе сядзібы пад Мінскам, і зноў жа ў асноўнай сваёй масе расійскімі грамадзянамі.
«Гэта адна з апошніх тэндэнцый на рынку турыстычных паслуг: усё больш расійскіх турыстаў наўпрост, без пасярэднікаў звяртаецца ў беларускія турарганізацыі, санаторыі. І яны больш актыўна, чым беларусы, браніруюць розныя паслугі», — заяўляе дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Вячаслаў Чарноў. Ажыятажу, паводле яго слоў, няма, але планамерны заказ і браніраванне нумароў расіянамі прыводзіць да таго, што па асобных напрамках, прычым незалежна ад кошту, месцаў няма.

Рубрики: Санатории

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах