<p>На завяршэнне восеньскіх канікул у мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай  (Серабранкаўскі дэканат) адбыліся традыцыйныя «Канікулы з Богам»,  інфармуе Catholic.by. Гэта дзень, калі юныя парафіяне з прыемнасцю і  карысцю бавяць час у супольным адпачынку і ўзрастанні ў веры.</p>

На завяршэнне восеньскіх канікул у мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (Серабранкаўскі дэканат) адбыліся традыцыйныя «Канікулы з Богам», інфармуе Catholic.by. Гэта дзень, калі юныя парафіяне з прыемнасцю і карысцю бавяць час у супольным адпачынку і ўзрастанні ў веры.

На гэты раз восеньскі дзень выдаўся асабліва сонечным, а таму рухомыя гульні ў двары парафіяльнага дома для дзяцей былі асабліва прыемныя: выклікалі шмат радасці і весялосці ды паспрыялі добраму настрою.

Пасля маладыя вернікі прынялі ўдзел у конкурсе малюнка на біблейскую тэматыку, паглядзелі дзіцячы прыгодніцкі кінафільм. Быў таксама смачны абед і пачастунак з гарбатаю.

«Канікулы з Богам» – час, калі дзеці разам адпачываюць, бліжэй знаёмяцца і ўзбагачаюць свае веды пра Хрыста, – арганізавалі сёстры-дамініканкі Любаміра і Сафія пры сталай падтрымцы і дапамозе пробашча парафіі Маці Божай Ружанцовай кс. Генадзя Кухарэвіча CSMA.

Ксёндз Генадзь Кухарэвіч, між іншым, адзначыў: «Сем’і парафіян у пераважнай большасці не шматдзетныя, і малым часта не хапае сяброўскіх стасункаў з аднагодкамі, таксама дзеці часта абмежаваныя ў актыўным адпачынку».

«Канікулы з Богам» даюць такую магчымасць. Акрамя таго, неад’емнай часткай адпачынку з’яўляюцца духоўныя практыкаванні, што дадае ведаў і дапамагае ўмацаванню веры», – падкрэсліў святар.