https://www.traditionrolex.com/8
<p>«Падарожны дапаможнік», прэзентаваны ў галерэі “Ў”. З артыкулаў, што  ўвайшлі ў  кнігу, чытачы даведаюцца, як зрабіць візу хутчэй, як замовіць  квіткі  праз інтэрнэт, як карыстацца лоўкостамі, што трэба браць з  сабой у  падарожжы, як спланаваць паездку (традыцыйна, аўтаспынам, на  ровары і  г.д.), што і дзе паглядзець</p>

Ці былі вы ў Еўропе? Большасць беларусаў увогуле адкажа на гэтае пытанне адмоўна, маўляў, пакуль не давялося. А як цудоўна прагуляцца сонечным вясновым дзяньком каля Брандэнбургскай брамы, ці папіць кавы марознай зімовай раніцай у адной з венскіх кавярняў, ці пабачыць на ўласныя вочы сабор Святога Віта, ці пакачацца на зялёным лужку ў Баварскім лесе, хаваючыся ад летняй спякоты.

Павандраваць па Еўропе марыць амаль кожны, але то няма часу займацца візамі, то недастаткова сродкаў, то яшчэ нейкія напасці з года ў год аддаляюць мару. Таму большасць беларусаў штогод выкарыстоўваюць свой ??адпачынак цалкам прадказальна: іх чакаюць Крым і Адэская вобласць Украіны.

«Падарожны дапаможнік» прэзентаваны ў галерэі “Ў”. З артыкулаў, што ўвайшлі ў кнігу, чытачы даведаюцца, як зрабіць візу хутчэй, як замовіць квіткі праз інтэрнэт, як карыстацца лоўкостамі, што трэба браць з сабой у падарожжы, як спланаваць паездку (традыцыйна, аўтаспынам, на ровары і г.д.), што і дзе паглядзець. Акрамя таго, тут ёсць звесткі пра навучальныя праграмы, што прапануе амаль кожная еўрапейская краіна, нават прыводзіцца звычайны спіс дакументаў, які павінен сабраць спашукальнік.

З чытачамі сваім досведам дзеляцца маладыя журналісты і аматары падарожжаў Радаслава Вячорка, Аляксей Язылец, Юлія Сцяпанава, Юлія Міхалюк, Дар’я Слабчанка, Юлія Чорная, Сцяпан Свідзерскі і Анджэй Костэк. Кніга пабачыла свет, дзякуючы тром партнёрам: Польскай фундацыі імя Роберта Шумана, творчай ініцыятыве «Беларускі Гальфстрым» і грамадскай ініцыятыве «Народны журналіст».

Рэдактарка Юлія Чорная падзякавала ўсім, хто браў удзел у стварэнні кнігі. Яна жыве і вучыцца ў Даніі, таму звярнулася да прысутных віртуальна: «Я лічу, што такіх праектаў павінна быць больш. Я жадаю вам усяго самага добрага, шмат падарожжаў, бо падарожжа – гэта новыя людзі, месцы, эмоцыі, тое, што робіць нас шчаслівымі».

«Дапаможнік» – калектыўная праца, пісалі яе некалькі аўтараў, якія маюць адпаведны досвед. Пра гэта расказала адна з аўтарак кнігі Юлія Сцяпанава: «Свой артыкул я таксама пісала не адна, таму што далей за Чылі я не ездзіла, і патрэбная была дапамога сяброў, дзесьці каля дзесяці чалавек (хтосьці аўтаспынам любіць падарожнічаць, іншыя карыстаюцца лоўкостамі). Агульнымі намаганнямі мы зрабілі артыкул. Я пісала пра тое, што трэба браць з сабой у падарожжа і якія форс-мажоры могуць адбыцца, але іх можна прадухіліць, пакуль вы яшчэ дома, у Беларусі. Хацелася б звярнуць увагу на тое, што пашпарт лепш не губляць, а калі згубілі, то павінная быць не толькі ксеракопія, але і віртуальная копія, напрыклад, у gmail. Гэта можа дапамагчы. Не забывайцеся, што наш студэнцкі дае права бясплатнага праезду толькі на тэрыторыі нашай краіны. А ў музеях Еўропы і іншых месцах лепш выкарыстоўваць ISIC і розныя міжнародныя студэнцкія ці моладзевыя пасведчанні. Карысна ведаць, што ва ўсім свеце ёсць шмат людзей, якія нейкім чынам могуць дапамагчы, проста класных людзей, з якімі захочацца абмяняцца кантактамі, таму не забывайцеся пра падарункі».

У сваю чаргу Дар’я Слабчанка адзначыла: «Я ўпэўненая, што людзі, якія прыйшлі сёння сюды, не ставяць за мэту назаўсёды з’ехаць у Еўропу. Мне пашчасціла і павандраваць, і павучыцца вельмі шмат. І калі я пісала раздзел «Як паводзіць сябе ў Еўропе», я хутчэй арыентавалася на ўласны досвед, чым на нейкія даследаванні. Кожны з вас выглядае як нармальны еўрапеец. Калі вас пабачыць у любым еўрапейскім горадзе, наўрад ці людзі здагадаюцца, адкуль вы. Нармальная, прыемная, прыгожая моладзь! Таму я лічу, што кожны з вас будзе сябе паводзіць, як я і пісала ў кніжцы, «вольна і натуральна». Чым больш вы будзеце вандраваць па Еўропе, тым больш будзеце заўважаць, што там магчыма ўсё. Галоўнае – не здзіўляцца. Не трэба глядзець на нязвычнае як на заапарк, проста атрымайце асалоду ад падарожжа. І яшчэ: вучыце мову, хаця б па некалькі словаў. Гэта вам сапраўды спатрэбіцца, і кожны еўрапеец гэта ацэніць. Шчыра вам жадаю вандраваць болей. Дарэчы, пра візавае пытанне. Ёсць такая кааліцыя «Без візы», якая займаецца лабіяваннем бязвізавага руху: каб не толькі еўрапейцы адмянілі візы беларусам, але і каб і мы адмянілі візы для еўрапейцаў. У Тбілісі, напрыклад, больш замежнікаў і часцей можна пачуць ангельскую мову, чым у нас у Мінску. Еўропа чакае ініцыятывы ад нас, і калі мы будзем паводзіць сябе як еўрапейцы, мы там будзем абсалютна не лішнімі».

Што важна: «Дапаможнік» распаўсюджваецца бясплатна, дастаткова замовіць яго праз электронны адрас dapamoznik@gmail.com Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript.

https://www.traditionrolex.com/8